Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кіраўніка птушкафабрыкі «Дружба» затрымалі за хабар у 6,5 тысячы даляраў


Прадукцыя птушкафабрыкі «Дружба»
Прадукцыя птушкафабрыкі «Дружба»

Пра гэта паведамілі ў эфіры дзяржтэлеканала СТВ, піша «Новы час».

Птушкафабрыка «Дружба» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасьці курынага мяса ў Беларусі. Па плошчы «Дружба» роўная чатыром Баранавічам. Больш за 20,5 тысячы гектараў угодзьдзяў, звыш 4,5 мільёна галоў птушкі.

«На пачатку жніўня гэтага года адзін з кіраўнікоў прадпрыемства становіцца фігурантам крымінальнай справы за лабіяваньне інтарэсаў прыватнай кампаніі. Пры заключэньні дамоваў ён атрымаў хабар у памеры 6500 даляраў», — паведаміла дзяржаўная тэлевізія СТВ.

Санкцыяй намесьніка генэральнага пракурора ён зьмешчаны пад варту. Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках папярэдняга расьсьледаваньня.

У сюжэце СТВ прозьвішча затрыманага кіраўніка не называецца. Аднак раней стала вядома аб звальненьні з пасады дырэктара птушкафабрыкі Васіля Маркевіча; паводле крыніц незалежных беларускіх СМІ, Маркевіча ў у далейшым затрымалі.

Васіль Маркевіч узначальваў прадпрыемства амаль 20 гадоў. У 2014 годзе Лукашэнка ўручаў яму падзяку за «значны ўклад у разьвіцьцё сельскагаспадарчай вытворчасьці».

Маркевіч — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, ён уваходзіць у цяперашні склад Савету Рэспублікі, камісію эканомікі, бюджэту і фінансаў. Быў сэнатарам і ў мінулым скліканьні, да гэтага — дэпутатам Баранавіцкага раённага і Берасьцейскага абласнога саветаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG