Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нікалаеўскай вобласьці ракета трапіла ў шматпавярховы дом, 12 чалавек паранены, у тым ліку дзеці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэс-афіцэр Нікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Дзьмітрый Пляцянчук паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што расейская ракета 20 жніўня трапіла ў шматпавярховы дом у горадзе Вазьнясенск.

Удар быў нанесены ў раёне 11:30, ракета трапіла ў пяціпавярховы жылы дом, пашкоджаны два пад’езды, а таксама разьмешчаныя побач прыватныя дамы і машыны, якія стаялі каля дома. У абласной пракуратуры падкрэсьліваюць, што на гэтай тэрыторыі не было якіх-небудзь вайсковых абʼектаў.

Інфармацыю аб абстрэле Вазьнясенска пацьвердзіў дэпутат Рады Арцём Чарнамораўу сваім тэлеграм-канале: ён паведаміў, што ў горадзе працягваецца выратавальная апэрацыя:

«Расейская ракета трапіла ў пяціпавярховы жылы дом, будынак практычна разбураны. На месцы працуюць нашы адважныя ратавальнікі і паліцыя. Мэдыцынскія работнікі аказваюць дапамогу параненым. Таксама пацярпелі дамы побач са шматпавярхоўкай і машыны», — паведаміў ён.

Старшыня Нікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім у сваім тэлеграм-канале паведаміў аб дзевяці параненых, чацьвёра зь якіх дзеці. Пазьней колькасьць параненых вырасла да 12 чалавек.

Кім распавёў, што адно дзіця зараз апэрыруюць.

«Дзеці ўсе цяжкія. Узрост ад 3 да 17 гадоў», — адзначыў Кім. Паводле яго слоў, адной дзяўчынцы асколак трапіў у вока.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG