Гэта гісторыя пра тое, як блізкія людзі перасталі размаўляць і чуць адзін аднаго, а ваяўнічая рыторыка з расейскага тэлевізара перакінулася на асабістыя адносіны ўнутры семʼяў. Фільм выйшаў сёньня на ютуб-канале «Настоящего времени».
На працягу двух месяцаў аўтар дасьледаваў дынаміку адносін у сямі семʼях, якія жывуць у Расеі і за яе межамі. Аўтар фільма выступіў мэдыятарам у гэтым дыялёгу паміж маткамі і дзецьмі, мужамі і жонкамі, братамі і сёстрамі і паказаў, як адны працягваюць без сумневу давяраць тэлевізару, а не сваім блізкім.
«Разрыў сувязі» – гэта бязьлітасны дыягназ часткі грамадзтва, якое развучылася крытычна ўспрымаць інфармацыю, а таксама сумны доказ таго, што пакуль уключаны тэлевізар з расейскімі каналамі, дыялёг паміж членамі сямʼі наладзіць немагчыма.