Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жаніх ударыў нявесту па галаве проста на вясельлі. ВІДЭА


За сэкунду да ўдару. Скрыншот зь вясельнага відэа.
За сэкунду да ўдару. Скрыншот зь вясельнага відэа.

Зьняты ва Ўзбэкістане вірусны ролік, у якім жаніх б'е нявесту па галаве, выклікаў рэзананс у сусьветных СМІ.

Пра яго напісалі, напрыклад, нямецкае выданьне Bild, брытанскае Daily Mail, а карэйскі тэлеканал JTBC паказаў ролік у сваім эфіры. У 30-сэкундным відэа зьняты момант, калі жаніх моцна бʼе сваю нявесту па галаве. Пры гэтым сьведка з боку жаніха ўсьміхаецца, госьці змаўкаюць, але ніякіх пярэчаньняў ці асуджэньняў у зале не чуваць. Сам жаніх выглядае спакойным, нявесту адводзяць.

Прэс-служба Дзяржаўнага камітэту сямʼі і жанчын Узбэкістану паведаміла, што інцыдэнт адбыўся 6 чэрвеня ва Ўзунскім раёне Сурхандарʼінскай вобласьці ў доме жаніха. Сябры маладых падрыхтавалі для іх конкурс з цукеркамі, якія трэба было разгарнуць на хуткасьць. Нявеста перамагла, а жаніх, раззлаваўшыся, стукнуў яе па галаве. Газета.uz паведамляе, што пасьля рэзанансу ў СМІ і сацсетках ва УУС Узунскага раёну правялі «прафіляктычную гутарку» з маладымі і іхнымі бацькамі. Паводле крыніцы Газеты.uz, на мужчыну распачалі адміністрацыйную справу за дробнае хуліганства.

Відэа зь вясельля ў сваім фэйсбуку апублікавала таксама праваабаронца і блогерка Акіда Ханум. Яна лічыць, што гэты выпадак — толькі вяршыня айсбэрга; на яе думку, узбэкістанскае грамадзтва ўспрымае такі ўчынак у парадку рэчаў:

— Відэа выйшла на замежныя каналы далёка за межы Ўзбэкістану. Усе ў шоку. Аднак мы тут назіраем яшчэ больш жахлівыя рэчы — усё гэта стала нармальнай сытуацыяй для нашага грамадзтва. На жаль, ва Ўзбэкістане жанчына знаходзіцца літаральна на дне сацыяльнай герархіі. Жанчына павінна трываць пабоі, цярпець. Што можа зрабіць паліцыя, калі пасьля чарговага пабіцьця скаргі ад пацярпелай няма? Гэтая сямʼя не разьвядзецца, бо дзяўчыне скажуць, каму яна патрэбная і дзе яе месца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG