Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Польшчы: наш саюз з ЗША важны для эфэктыўнасьці NATO


Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Маравецкі

Матэвуш Маравецкі анансаваў пастаўкі ў Польшчу партыі амэрыканскай гуманітарнай дапамогі для ўцекачоў з Украіны.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што ЗША паставяць Польшчы партыю гуманітарнай дапамогі для ўкраінцаў, якія зьбеглі са сваёй радзімы праз вайну і часова апынуліся ў Польшчы, піша агенцтва PAP.

Таксама ЗША паабяцалі павялічыць пастаўкі звадкаванага газу краінам Заходняй Эўропы, каб надалей зьмяншаць энэргазалежнасьць Эўразьвязу ад Расеі.

Маравецкі таксама зазначыў, што візыт прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ў Польшчу прайшоў пасьпяхова, а «саюз Польшчы і ЗША важны для эфэктыўнасьці NATO».

Таксама польскі палітык сказаў пра непахіснасьць 5 пункту Статуту Паўночнаатлянтычнага альянсу пра дапамогу і пра тое, што «Злучаныя Штаты разьлічваюць на Польшчу, а Польшча разьлічвае на Злучаныя Штаты». Таксама Маравецкі дадаў, што «ЗША мурам стаяць за Польшчу».

У бліжэйшыя 2-3 тыдні ў Польшчу маюць прыбыць сродкі як з Вашынгтону, так і з Брусэлю на далейшае забесьпячэньне ўцекачоў з Украіны і іншыя патрэбы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG