«Чым займаецца эстонскі футбол? Чаму гэта наогул адбываецца? — напісаў Ільвэс у Твітэры.
Ён таксама прывёў у прыклад мэра Рыгі, які падчас хакейнага чэмпіянату сьвету замяніў беларускі афіцыйны сьцяг на бел-чырвона-белы.
Прадстаўнік стадыёну ў Таліне 8 кастрычніка не прапусьціў беларускіх заўзятараў на адборачны матч чэмпіянату сьвету Эстонія-Беларусь у бел-чырвона-белых камбінэзонах. Ён заявіў, што камбінэзоны трэба зняць, тлумачачы гэта патрабаваньнем УЭФА. Тады зборная Беларусі прайграла зь лікам 2:0.