Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Расеі арыштаваў абвінавачаных па справе аб схіленьні да беспарадкаў праз Telegram


Басманы суд у Маскве арыштаваў траіх абвінавачаных па справе аб схіленьні праз Telegram да беспарадкаў падчас выбараў у Дзяржаўную думу Расеі.

Аўтар тэлеграм-каналу «Что-Делать» Дзьмітры Чабанаў і актывісты Мікіта Крашчук і Жанна Чарнова адпраўленыя ў СІЗА на два месяцы. Марыю Платонаву суд адправіў пад хатні арышт.

У Краснаярску па справе ў пятніцу арыштавалі Аляксея Яночніка.

Крымінальную справу аб схіленьні да масавых беспарадкаў падчас расейскіх парлямэнцкіх выбараў распачалі 15 верасьня. 16 верасьня Сьледчы камітэт прад’явіў абвінавачваньні.

Па справе праходзяць 11 чалавек з розных рэгіёнаў Расеі. Паводле вэрсіі сьледзтва, абвінавачаныя абмяркоўвалі ў Telegram стратэгію, накіраваную на арганізацыю масавых беспарадкаў у дні галасаваньня 17-19 верасьня.

  • Аўтар тэлеграм-каналу «Что-Делать» Дзьітры Чабанаў і чацьвёра яго паплечнікаў былі затрыманыя 5 верасьня падчас акцыі — яны спрабавалі вывесіць банэр на будынку Цэнтральнай дзіцячай крамы ў Маскве. Як вынікае з картатэкі Маскоўскага гарсуду, пасьля гэтай акцыі Чабанава арыштавалі на 15 сутак за непадпарадкаваньне паліцыі.
  • З пачатку жніўня ў тэлеграм-канале «Что-Делать» сталі зьяўляцца анонсы агульнарасейскай акцыі пратэсту. 16 верасьня Чабанаў запісаў відэа, у якім зьвярнуўся да грамадзянаў Расеі з прапановай выйсьці «на вуліцы сваіх гарадоў» 18 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG