Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 заняткаў для вывучэньня роднай мовы. Грамадзкая кампанія «Годна» запусьціла моўнае шоў. ВІДЭА


Адзін зь вядоўцаў шоў Аляксей Шэін
Адзін зь вядоўцаў шоў Аляксей Шэін

Youtube-канал грамадзкай кампаніі запусьціў сэрыю перадач пад назвай «Гоман». Як адзначаюць арганізатары, гэта бясплатны онлайн-курс для вывучэньня беларускай мовы.

Вядоўцы шоў — музыка Андрусь Такінданг і пісьменьнік Аляксей Шэін.

Онлайн-курс уключае 12 заняткаў. У межах курсу, як адзначаюць стваральнікі, «сабрана самае важнае пра беларускую мову: карысны кантэнт, моўны гумар, цікавосткі пра Беларусь, выбарка найлепшага зь беларускай культуры».

Першы выпуск прысьвечаны словам вітаньня, разьвітаньня, просьбы і падзякі. Аляксей Шэін і Андрусь Такінданг абяцаюць, што тузін заняткаў дапаможа гледачам, якія толькі плянуюць пачаць размаўляць на беларускай мове, рабіць гэта вольна. Пры гэтым у першым выпуску Шэін прыгадаў, як сам цалкам пераходзіў на беларускую — спачатку былі памылкі, але галоўнае ня збочваць. Пастаянная практыка дае плён.

«Для чаго мы гэта робім? Для таго, каб беларусы маглі свабодна карыстацца беларускай мовай у любой сытуацыі», — падкрэсьліваюць на канале.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG