Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Ігната Грынявіцкага


Беларуская мова як родная. Дыяграма паводле перапісаў
Беларуская мова як родная. Дыяграма паводле перапісаў

Падзеі 13 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

13 сакавіка 1938 году — расейская мова ўведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.

Таксама ў гэты дзень

1869 — расейскі хімік Дзьмітры Мендзялееў скончыў складаньне сваёй Пэрыядычнай табліцы.​

1881 — расейскі імпэратар Аляксандр II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам, ураджэнцам Беларусі Ігнатам Грынявіцкім. У замаху загінуў і сам Ігнат Грынявіцкі.

Ігнат Грынявіцкі
Ігнат Грынявіцкі

На пачатку вясны 1881 году ў сталіцы імпэрыі прагрымеў выбух, рэха якога абляцела цэлы сьвет. На набярэжнай Кацярынінскага каналу беларус Ігнат Грынявіцкі выканаў сьмяротны прысуд, абвешчаны «Народнай воляй» імпэратару Аляксандру ІІ. Той дзень стаў апошнім і для самога царазабойцы.

Грынявіцкі выстаўляў Аляксандру II і свой рахунак: задушэньне паўстаньня 1863 году, забарона беларускага друкаванага слова, закрыцьцё апошняй у краі вышэйшай навучальнай установы — Горы-Горацкага земляробчага інстытуту. Невыпадкова група студэнтаў-народавольцаў зь Беларусі, якая ў 1884-м пачала выдаваць у Пецярбургу падпольны гектаграфічны Ігнат Грынявіцкі імёны свабоды 81 часопіс «Гомон», назвала Ігната Грынявіцкага «адным з гарачых заснавальнікаў беларускай фракцыі».

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне

​1938 — Аўстрыя далучаная да нацысцкай Нямеччыны.

1989 — ангельскі навуковец Тым Бэрнэрс-Лі і ягоныя калегі, якія працавалі ў Эўрапейскай радзе ядзерных дасьледаваньняў, перадалі кіраўніцтву Рады працу «Інфармацыйны мэнэджмэнт: некаторыя прапановы», у якім былі закладзеныя асноўныя прынцыпы прасторы WWW.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай.

У гэты дзень нарадзіліся

1848 — Баляслаў Геранім Клапатоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі.

1934 — Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка.

1936 — Майкл Дэвіс, брытанскі каталіцкі навуковец і публіцыст.

1949 — Анатоль Тозік, беларускі дзяржаўны дзеяч і дыплямат.

1954 — Сяргей Сідорскі, былы прэм’ер-міністар Беларусі.

1965 — Юрась Пацюпа, беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык.

У гэты дзень памерлі

1919 — Аляксандар Грыкоўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, настаўнік першай беларускай школы ў Горадні.

1920 — Андрэй Сьнітка, беларускі археоляг, этнограф, краязнавец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG