Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пачала новае расьсьледаваньне супраць беларускай прадукцыі. Падазраюць у дэмпінгу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю абвясьціла аб пачатку антыдэмпінгавага расьсьледаваньня аб пастаўках ва Ўкраіну драўнянастружкавых плітаў зь Беларусі і Расеі.

Расьсьледаваньне пачалі на падставе скаргі ўкраінскага вытворцы аналягічнай прадукцыі — кампаніі «Свиспан Лімітед». Камісія ўстанавіла, што ў скарзе зьмешчаныя дастаткова абгрунтаваныя доказы паставак ва Ўкраіну прадукцыі па дэмпінгавых цэнах і ў дэмпінгавых аб’ёмах, якія могуць нанесьці шкоду нацыянальнаму вытворцу.

Міністэрства разьвіцьця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Ўкраіны абвясьціла, што цягам 30 дзён праводзіць рэгістрацыю зацікаўленых бакоў, якія цягам двух месяцаў мусяць накіраваць пісьмовыя камэнтары і інфармацыю з нагоды прадмета расьсьледаваньня.

Згодна з заканадаўствам Украіны тэрмін правядзеньня антыдэмпінгавага расьсьледаваньня не павінен перавышаць 270 дзён, а пры надзвычайных абставінах ён можа быць падоўжаны да 330 дзён.

Якая прадукцыя зь Беларусі знаходзіцца ў цэнтры расьсьледаваньняў

  • У чэрвені 2020 Міністэрства разьвіцьця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Ўкраіны ў інтарэсах пяці нацыянальных вытворцаў пачало антыдэмпінгавае расьсьледаваньне аб пастаўках фанэры зь Беларусі.
  • У лістападзе 2020 году Ўкраіна пачала антыдэмпінгавае расьсьледаваньне паставак цеплаізаляцыйных матэрыялаў зь Беларусі і Расеі, якія ў замежнаэканамічнай дзейнасьці кваліфікуюцца кодам ех 6806 10 00 00: шклавата, мінэральная сылікатная вата і аналягічныя віды мінэральнай ваты, за выключэньнем іх сумесяў.

Што ўжо знаходзіцца пад украінскім антыдэмпінгам

  • З 26 сакавіка 2020 году набыло моц рашэньне Ўкраіны аб увядзеньні антыдэмпінгавага мыта на пастаўкі зь Беларусі будаўнічых блёкаў зь цеплаізаляцыйнага бэтону памерам 34,19% ад мытнай вартасьці прадукцыі.
  • У траўні 2020 году Ўкраіна абмежавала пастаўкі беларускіх запалак на ўкраінскі рынак антыдэмпінгавым мытам памерам 21,32%.
  • 1 лютага 2019 году міжведамасная камісія міжнароднага гандлю канчаткова ўвяла абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі Берасьцейскага электралямпавага заводу на пяць гадоў (да 2 сакавіка 2023 году).
  • У траўні 2019 году Ўкраіна на пяць гадоў абмежавала пастаўкі зь Беларусі цэмэнтных клінкераў і портляндцэмэнту мытам у памеры 57,03%.
  • Кампрамісным стала рашэньне міжведамаснай камісіі наконт паставак ва Ўкраіну прадукцыі «Мазырсолі» — кампанія ня будзе выплачваць антыдэмпінгавага збору, але мусіць прытрымлівацца пэўных цэнавых абавязаньняў.
  • З 1 верасьня 2018 году на тры гады Ўкраіна ў «інтарэсах нацыянальных вытворцаў» абмежавала пастаўкі сернай кіслаты і олеўму, якія традыцыйна набываліся на трох найбуйнейшых хімічных прадпрыемствах Беларусі — Гомельскім хімічным заводзе, наваполацкім «Нафтане» і «ГроднаАзоце». Сёлета абмежаваньні могуць перагледзець. /a/29468439.html

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG