У Менску затрымалі старшага выкладчыка катэдры фізычнай электронікі і нанатэхналёгій Белдзяржунівэрсытэту Паўла Пятрова. Пра гэта ў сацсетках інфармуюць ягоныя калегі. Яны кажуць, што з кабінэту канфіскавалі тэхніку, сам Пятроў цяпер у Фрунзэнскім РУУС.
Раней таксама затрымалі Сьвятлану Воўчак — былую выкладчыцу БДУ, якая ўдзельнічала ў стварэньні страйкаму ўнівэрсытэту. Яна пасьпела напісаць, што невядомыя ламаюць дзьверы кватэры, пасьля чаго перастала выходзіць на сувязь.
А напярэдадні схапілі старшага выкладчыка геаграфічнага факультэту БДУ Вольгу Кавалеўскую. Паводле валянтэраў, яе даставілі ў Фрунзэнскае РУУС, але далейшы лёс жанчыны невядомы.
Таксама затрымалі аднаго з адміністратараў тэлеграм-канала «БГУ 97 Ассоциация».
29 студзеня са студэнтамі БДУ сустрэўся Аляксандар Лукашэнка. Ён заявіў, што ўсе маюць права выказваць уласнае меркаваньне, аднак сьцены ўнівэрсытэту ня месца для «палітычных мітынгаў».