Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш на Курапаты: раней і цяпер. Дыскусія экспэртаў. ВІДЭА


Марш у Курапаты, 1 лістапада 2020
Марш у Курапаты, 1 лістапада 2020

Чаму нядзельны марш на Курапаты аказаўся адносна нешматлікім? У чым яшчэ былі асаблівасьці нядзельнага маршу? Як яны паўплываюць на далейшую дынаміку пратэсту?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Сяргей Навумчык.

Карбалевіч

  • Праваахоўныя органы таксама вучацца, ужываюць новую тактыку.
  • Учора яны здолелі расьсекчы калёну.
  • Тое, што ў іх гэта ўчора атрымалася, сьведчыць, што людзей і сапраўды было менш.
  • Самыя масавыя акцыі былі ў жніўні. У пазамінулую нядзелю, у тыдзень ультыматуму Ціханоўскай, быў пік колькасьці за кастрычнік.
  • Пратэст адбываецца хвалямі.
  • Для тых людзей, якія выходзяць на пратэст, ня важнае месца, дзе яны зьбіраюцца.
  • Цяпер супраць Лукашэнкі сабраліся людзі розных поглядаў і розных каштоўнасьцяў.
  • Для многіх зь іх нацыянальныя каштоўнасьці ня тое што чужыя, але няблізкія.

Навумчык

  • Я не лічу марш на Курапаты няўдачай.
  • Ёсьць дні ў гісторыі, якія нельга абыходзіць. Адзін з такіх дзён — Дзяды.
  • Курапаты — гэта кропка, зь якой у 1988 годзе пачалося беларускае Адраджэньне, абуджэньне.
  • Недарэчна было б, каб чарговы марш, які прыпаў на Дзяды, пайшоў бы традыцыйным маршрутам, а не на Курапаты.
  • Паказальным было тое, што ўлады ўжылі непрапарцыйныя сродкі падаўленьня.
  • Гэта сталінісцкі, энкавэдэшны рэжым.
  • Гістэрычныя пагрозы Лукашэнкі адарваць рукі і ня браць палонных не запалохалі людзей.
  • Людзі з голымі грудзямі ішлі на зброю.
  • Ня трэба забываць, што за 26 гадоў прапаганда зрабіла зь людзьмі.
  • Улады спрыяюць дэбільным заявам, што ў Курапатах расстрэльвалі нацысты.
  • Улады і не хаваюць, што яны — ідэйныя нашчадкі тых, хто расстрэльваў людзей у Курапатах.
  • Думаю, што калі б зладзілі пратэст за дзяржаўнасьць адной беларускай мовы, людзей бы прыйшло менш, чым на пратэсты на працягу апошніх месяцаў.
  • Ня выключана, што тыя, хто цяпер разам супраць Лукашэнкі, стануць палітычнымі ворагамі пасьля перамогі над Лукашэнкам.
  • Некаторыя людзі, якія ўчора прыйшлі на Курапаты, толькі ўчора даведаліся, што гэта такое.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG