Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Кіргізстану не пайшоў на парад у Маскве праз каранавірус у яго дэлегацыі. Але ён пасьпеў наведаць Крэмль


Сааранбай Жээнбэкаў
Сааранбай Жээнбэкаў

Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Джээнбекаў не прымаў удзел у парадзе ў Маскве 24 чэрвеня праз два выпадкі каранавірусу, выяўленых у яго дэлегацыі. Пра гэта паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода са спасылкай на апарат прэзыдэнта.

Джээнбекаў быў адным зь некалькіх лідэраў замежных дзяржаў, якія павінны былі наведаць парад у сераду. Напярэдадні ён прыляцеў у Маскву. Раніцай ён ужо наведваў Крэмль, адзначае расейскае агенцтва РИА «Новости». Аднак яго не было на ўрачыстых мерапрыемствах.

У аднаго з супрацоўнікаў яго аховы і загадчыка аддзелу замежнай палітыкі апарату прэзыдэнта выявіўся станоўчы тэст на каранавірус.

Ці пасьпеў Джээнбекаў сустрэцца зь іншымі кіраўнікамі дзяржаваў — не паведамляюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG