Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ніхто ня хоча памацаць мяне за нос». Горадзенскі музэй далучыўся да ўсясьветнага флэшмобу. ФАТАФАКТ


Горадзенскія музэйнікі зрабілі фота з надпісамі пра сваю тугу па наведніках. Так гісторыка-археалягічны музэй, які месьціцца ў Новым замку, далучыўся да сусьветнага флэшмобу.

Фатаздымкі зьявіліся на старонцы музэю ў Facebook.

«Ніхто ня хоча бясплатна трапіць у музэй», — нібы кажа касірка. «Ніхто ня хоча памацаць мяне за нос», — сумуе чучала белага мядзьведзя. «Ніхто не пытаецца, ці яны сапраўдныя», — адгукаецца калекцыя матылькоў. «Ніхто ня хоча паціснуць мне руку», — скардзіцца самотны сярэднявечны рыцар.

Як расказалі ў Горадзенскім гісторыка-археалягічным музэі, акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня музэяў, 18 траўня. Раней да гэтага сьвята ў Горадні, як і па ўсім сьвеце, ладзілася Ноч музэяў.

Праз пандэмію імпрэзу перанесьлі на няпэўны час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG