Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканамісты назвалі найлепшыя гарады для вядзеньня бізнэсу ў Беларусі


У цэнтры Горадні. Ілюстрацыйнае фота
У цэнтры Горадні. Ілюстрацыйнае фота

Журы з прадстаўнікоў бізнэс-асацыяцый, банкаў і вядучых эканамістаў вызначыла рэгіёны Беларусі з найлепшымі ўмовамі для вядзеньня бізнэсу, піша «Ежедневник».

Штогод конкурс па вызначэньні найлепшага горада, рэгіёну і вобласьці для вядзеньня бізнэсу праводзяць Рэспубліканская канфэдэрацыя прадпрымальніцтва і Менскі сталічны саюз наймальнікаў і працадаўцаў.

Па выніках рэспубліканскага конкурсу ў 2019 годзе ў намінацыі «Найлепшы абласны цэнтар Беларусі для бізнэсу-2019» пераможцам прызнаная Горадня. Ляўрэатам у намінацыі «Найлепшая вобласьць для бізнэсу Беларусі» стала Менская.

Найлепшымі раёнамі для бізнэсу (з колькасьцю насельніцтва менш за 50 тысяч чалавек) сталі Пастаўскі, Берасьцейскі, Брагінскі, Шчучынскі, Чэрвеньскі і Горацкі, з колькасьцю насельніцтва больш за 50 тысяч чалавек — Лідзкі.

Найлепшым раёнам для вядзеньня бізнэсу ў Менску прызнаны Маскоўскі раён.

Па словах старшыні Найвышэйшай каардынацыйнай рады Рэспубліканскай Канфэдэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімера Карагіна, конкурс дазваляе, як выявіць слабыя месцы рэгіёнаў, так і стварыць канкурэнтнае асяродзьдзе ў эканоміцы і вызначаць лідэраў.

Уладзімер Карагін
Уладзімер Карагін


«Ёсьць некалькі асноўных крытэрыяў для вызначэньня пераможцы, — растлумачыў Уладзімір Карагін. — У прыватнасьці, ацэньвалася колькасьць суб’ектаў гаспадараньня, абʼём падаткаў, таксама журы вывучала розныя ініцыятывы і праекты, якія праводзяцца ў горадзе (раёне, вобласьці), ня менш важным быў такі крытэр як узаемадзеяньне бізнэсу з уладамі».

Як прызнаў Уладзімір Карагін, на тое, што патэнцыял рэгіёнаў розны, на гэта ўплывае мноства фактараў.

«Гэта залежыць і ад мясцовых уладаў, асобы кіраўніка, ад створанай сыстэмы падтрымкі прадпрымальніка ў раёне, ад наяўнасьці мясцовых рэсурсаў і праектаў, і вядома, ад актыўнасьці самога бізнэсу», — адзначыў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG