Cьвяточны салют адбудзецца 9 траўня а 23-й гадзіне 30 залпамі ў Менску і ва ўсіх абласных цэнтрах.
Салют у сталіцы дадуць з шасьці агнявых пазыцый:
- У парку Перамогі, каля стэлы «Менск — горад-герой»;
- Каля вадасховішча Дразды, побач зь вёскай Зацань;
- На ўзьлётным полі былога аэрапорту «Менск-1»;
- У парку імя Горкага;
- У парку імя Янкі Купалы;
- У былым Усходнім пасёлку за Ўруччам (цяпер мае назву Вялікі Лес).
Самыя яркія фаервэркі запусьцяць у парках.
Салют стане кульмінацыяй сьвяточных урачыстасьцяў 9 траўня. Раніцай на плошчы Перамогі адбудзецца цырымонія ўскладаньня кветак і вянкоў да манумэнту Перамогі. Увечары там жа адбудзецца канцэрт пад назвай «Беларусь памятае».
Падчас ускладаньня вянкоў зраніцы (з 8-й да 13-й гадзіны) і канцэрту з салютам увечары (з 17-й да поўначы) грамадзкі транспарт будзе абʼяжджаць раён плошчы Перамогі па вакольных вуліцах: Першамайскай, Бядулі і Казлова. Падрабязьней — на сайце Менсктрансу. Для астатняга транспарту цэнтар перакрыюць а 7-й раніцы, папярэджвае ДАІ.