Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі папрасілі выданьне Hrodna.life выдаліць першакрасавіцкі жарт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На сайце Hrodna.life у Дзень дурня выйшла некалькі жартаўлівых навінаў з прыпіскай у канцы: «Раім зьвярнуць увагу на дату ў календары». Адну зь іх папрасілі выдаліць чыноўнікі гарвыканкаму і аблвыканкаму.

«Навіна», якая не спадабалася чыноўнікам, расказвала, што Горадня стане горадам-пабрацімам казаскай сталіцы Нур-Султану і што беларускі горад атрымае ў падарунак помнік экс-прэзыдэнту Нурсултану Назарбаеву. У Казахстан нібыта зьбіраюцца выслаць помнік з Горадні, прычым хочуць адказаць помнікам жывому чалавеку, а «былых прэзыдэнтаў у Беларусі яшчэ няма», таму прапануюць падарыць помнік намесьніку старшыні Горадзенскага аблвыканкаму Віктару Лісковічу.

Як сьцьвярджае Hrodna.life, тэлефанаваньняў ад самаго Лісковіча не паступала: з аблвыканкаму тэлефанаваў намесьнік начальніка аддзелу ідэалёгіі Сяргей Шумейка, таксама тэлефанавалі з гарвыканкаму. Ён не пацьвердзіў і не абверг Свабодзе факт размовы.​

«Ня будзем даваць ніякіх камэнтароў, там напісана што напісана, — адказаў Шумейка. — Яны напісалі першакрасавіцкі жарт, што тут скажаш».

Рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота, архіўнае фота
Рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота, архіўнае фота

Пагрозаў у тэлефанаваньнях не было, расказаў Свабодзе рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота, але былі намёкі: судовыя выдаткі вялікія, трэба да іх рыхтавацца. Ды ў Hrodna.life перакананыя, што калі з такой нагоды на выданьне пададуць у суд, гэта будзе «класны кейс».

«Мы вельмі любім Віктара Лісковіча, які хоць і кобрынец, але для нас сапраўдны гарадзенец, — запэўніў Свабоду Шота. — Таму жартам яго згадалі. Каля паловы на 11-ю быў першы званок, з аблвыканкаму спадар Шумейка… ня тое, каб агрэсіўна, але зь веданьнем справы тлумачыў, чаму трэба зьняць гэты тэкст.

Патлумачылі яму, што так, такі тэкст ёсьць, але мы ня будзем нічога мяняць. Хаця б таму, што ёсьць кэш Google — і будзе як з „пракапенягейтам“, што нешта зьнялі, а гэта ж было. Ён сказаў, што зразумела, ён ня супраць, але Лісковіч пакрыўдзіцца, навошта яго раздражняць.

Праз паўгадзіны быў званок з гарвыканкаму, што іх будуць шчыміць за такі тэкст, давайце яго здымем. Адказалі тое самае».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG