Аркадзь Бабчанка жывы. Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны, замах на яго забойства быў інсцэнаваны. Цягам 20 гадзінаў Бабчанка афіцыйна лічыўся забітым. Радыё Свабода паглядзела, як адрэагавалі карыстальнікі сацыяльных сетак на «вяртаньне да жыцьця» расейскага журналіста Аркадзя Бабчанкі.
Што адбылося?
- Пра шпіталізацыю Аркадзя Бабчанкі пасьля страляніны ў кватэры паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара тэлеканала ATR Айдэр Ізэт-аглу Муждабаеў. Таксама ён папрасіў Пятра Парашэнку даць сям’і Бабчанкі ўкраінскае грамадзянства.
- 29 траўня Міністэрства ўнутраных спраў Украіны пацьвердзіла забойства асобы, падобнай да Аркадзя Бабчанкі. МУС Украіны і СБУ пазьбягала словазлучэньня «забойства Бабчанкі» і падобных, замест гэтага выкарыстоўваліся словазлучэньні «забойства журналіста», «справа Бабчанкі» і іншыя.
- Прэм’ер-міністар Украіны Ўладзімір Гройсман у сваім фэйбуку выказаў згадкі пра датычнасьць да здарэньня «расейскай таталітарнай машыны». Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў назваў абвінавачваньні ў сьмерці Бабчанкі «верхам цынізму» і «русафобскім скалананьнем паветра».
- 30 траўня СБУ паведаміла, што замах на забойства Бабчанкі быў інсцэнаваны. Сам Бабчанка на брыфінгу СБУ паведаміў, што даведаўся пра спэцапэрацыю за месяц.
- Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка не камэнтаваў забойства Бабчанкі да брыфінгу СБУ. Пасьля паведамленьня пра інсцэніроўку забойства кіраўнік Украіны павіншаваў СБУ з «бліскучай апэрацыяй па захаваньню жыцьця расейскаму журналісту» і даручыў даць ахову сям’і Бабчанкі
Хто такі Аркадзь Бабчанка?
Да інсцэніраванай сьмерці Аркадзь Бабчанка працаваў у Кіеве на крымскататарскім тэлеканале ATR. Ён рэзка выказваўся супраць удзелу Расеі ў канфлікце на Данбасе, праз гэты ў лютым 2017 году Бабчанку прыйшлося зьехаць з Расеі. Да эміграцыі ва Ўкраіну працаваў ваенным карэспандэнтам. Як прызыўнік, а пасьля як кантрактнік удзельнічаў у абедзьвюх Чачэнскіх войнах.
Варта адзначыць: 29 траўня за 9 гадзін да інсцэніраванай сьмерці Аркадзь Бабчанка напісаў, што сьвяткуе ў гэты дзень свае другія народзіны.
На брыфінгу ў СБУ Бабчанка падзякаваў усім за хваляваньні, а ў сваім фэйсбуку напісаў наступнае:
Пасьля зьяўленьня Аркадзя Бабчанкі на брыфінгу па справе яго ўласнага забойства, Айдэр Ізэт-аглу Муждабаеў, які адным зь першых паведаміў раненьне Бабчанкі, напісаў наступнае:
Таксама Муждабаеў папрасіў не тэлефанаваць яму па камэнтар з нагоды інсцэніраванай сьмерці Бабчанкі.