Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі завяршаецца ўтварэньне ўчасткаў для галасаваньня на мясцовых выбарах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі 16 сьнежня завяршаецца ўтварэньне ўчасткаў для галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з каляндарным плянам выбараў, не пазьней чым у дзесяцiдзённы тэрмiн у прэсе будуць апублікаваныя рашэньні пра ўтварэньне ўчасткаў з указаньнем іх межаў і месцаў, дзе будуць разьмяшчацца ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Партыі і грамадзкія аб’яднаньні, працоўныя калектывы і грамадзяне змогуць да 31 сьнежня ўключна вылучаць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Яны будуць створаныя не пазьней за 3 студзеня 2018 году ўключна.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага. Зараз ідзе вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты. Зрабіць гэта можна трыма спосабамі — шляхам збору подпісаў, ад палітычных партый і ад працоўных калектываў.

Грамадзянін мае права вылучацца па адной з выбарчых акругаў у мясцовы Савет кожнага тэрытарыяльнага ўзроўню (у абласны, раённы і сельскі). Гэты этап выбарчай кампаніі будзе доўжыцца па 8 студзеня ўключна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG