Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выказаўся пра масавае атручваньне «Глогам» у Расеі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Падчас нарады 26 сьнежня з прадстаўнікамі ўлады ў Менску Аляксандар Лукашэнка выказаў сваю думку наконт масавага атручваньня канцэнтратам для ваннаў «Глог» у Іркуцкай вобласьці.

Гэтая заява прагучала ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў АНТ і «Беларусь-1».

Лукашэнка заклікаў праваахоўнікаў не дапусьціць паўтору трагедыі ў Беларусі і «зрабіць усё, каб на вуліцах было спакойна, каб людзі нармальна правялі сьвята».

«Глядзіце, каб не адбылося, як у Расеі. Яны пачалі падымаць акцызы на алькаголь, зрабілі завоблачныя кошты на сьпіртавыя напоі, і людзі пачынаюць піць „барматуху“, як гэта было ў нас у савецкія часы», — заявіў ён.

«Варта спыніць гэтае свавольства з падаткамі на сьпіртное. Ну сьвяты... Такія нашы людзі-славяне. І выпіць любяць, і закусіць. Ня трэба іх падштурхоўваць да таго, каб пілі глог ці яшчэ штосьці», — дадаў кіраўнік краіны.

За мінулы месяц у расейскім Іркуцку 77 чалавек загінулі пасьля ўжываньня ўнутр канцэнтрату для ваннаў «Глог», які зьмяшчаў мэтылявы сьпірт замест пазначанага на ўпакоўцы этылявага.

XS
SM
MD
LG