Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі міністар плюхнуў вадой у твар Саакашвілі: «Прэч з маёй краіны!»


Міхаіл Саакашвілі
Міхаіл Саакашвілі

Паміж міністрам унутраных спраў Украіны Арсенам Авакавым і кіраўніком Адэскай абласной адміністрацыі Міхаілам Саакашвілі здарылася сварка на пасяджэньні Нацыянальнай рады рэформаў у панядзелак увечары.

Пра гэта паведаміў дэпутат Сяргей Лешчанка са спасылкай на прысутных на пасяджэньні ўдзельнікаў.

Згодна з інфармацыяй, пасьля таго, як Саакашвілі выступіў з дакладам, Авакаў выказаў да яго прэтэнзіі.

«Пачалася сварка, Авакаў абвінаваціў Саакашвілі ў тым, што ён сам злодзей. На што Саакашвілі адказаў, што ў яго нічога няма, акрамя сумленнага імя», — напісаў Лешчанка на сваім Facebook.

Падчас сваркі, паводле інфармацыі, міністар Авакаў перайшоў на крык са словамі: «Прэч з маёй краіны».

«Выйшаўшы зь сябе, Авакаў кінуў шклянкай ў Саакашвілі», — адзначыў Лешчанка.

«Усё адбылося ў прысутнасьці прэзыдэнта Парашэнкі, які спрабаваў супакоіць усіх, а затым зачыніў пасяджэньне», — паведаміў Лешчанка.


Пазьней сваю пазыцыю наконт сваркі Авакаў выказаў на сваёй старонцы ў Facebook.


Саакашвілі ў сваю чаргу патрабуе, каб было апублікавана відэа з пасяджэньня Нацрады рэформаў, падчас якога яго абразілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG