Дваццаць трэцім па ліку ляўрэатам незалежнай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» стаў празаік Андрэй Федарэнка — за кнігу «Ціша». У чым прэстыж гэтай безграшовай узнагароды? І чаму ў Беларусі фактычна адмененыя Дзяржаўныя прэміі па літаратуры імя Купалы і Коласа? Госьцем перадачы — пісьменьнік і каардынатар «Глінянага Вялесу» Алесь Аркуш.