Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна перад выбарамі. Дзень цішыні (ЖЫВЫ БЛОГ)

Сёньня ва Ўкраіне забаронена праводзіць любую агітацыю ў рамках прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

11:06 24.5.2014


Карэспандэнт менскага выданьня «Новы час» Зьміцер Галко езьдзіць па гарачых кропках Украіны ўжо 78-я суткі. За гэты час журналіст наведаў дзясяткі гарадоў, трапіў у палон да сэпаратыстаў, паспытаў салдацкай ежы, а таксама пераасэнсаваў страх трапіць на суткі ў Беларусі. Пра гэта ён распавёў у інтэрвію Радыё Свабода.

Чытаць далей
11:06 24.5.2014

Ва Украіне сёньня «дзень цішыні»



Сёньня ва Ўкраіне забаронена праводзіць любую агітацыю ў рамках прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

Усе кандыдаты ў прэзыдэнты і іх штабы павінны былі спыніць агітацыйную кампанію апоўначы 23 траўня. А камунальныя службы да гэтага часу павінны былі зьняць усе агітматэрыялы.

Датэрміновыя выбары прэзыдэнта Украіны заплянаваныя на 25 траўня. У Кіеве і іншых населеных пунктах на гэты дзень прызначаныя таксама выбары ў мясцовае самакіраваньне.
12:54 24.5.2014
Прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк заклікаў украінцаў прыйсьці на выбары і даказаць, што іх нельга запалохаць. Пра гэта гаворыцца ў звароце кіраўніка ўраду, зьмешчаным на сайце Кабінэту міністраў.

«Мы дакажам ўсяму сьвету, але галоўнае, самім сабе, што нас немагчыма запалохаць, што мы і толькі мы самі будзем вырашаць, як нам будаваць родны дом, і як у ім гаспадарыць», — адзначыў Яцанюк.

Па словах прэм’ера, падрыхтоўка да выбараў ідзе ня проста, паколькі для іх зрыву прыцягнутыя буйныя фінансавыя, палітычныя і ваенныя рэсурсы. «Але мы заваявалі гэтыя выбары. Тым, што ахоўваем сваю зямлю, адраджаем украінскае войска, падымаем разбураную эканоміку, зьнішчаем схемы вымываньня з краіны мільярдаў, вучымся кантраляваць уладу, закладваем падмурак для далейшага разьвіцьця», — адзначае Арсень Яцанюк.

Датэрміновыя выбары прэзыдэнта Ўкраіны заплянаваныя на 25 траўня. У Кіеве і іншых населеных пунктах на гэты дзень прызначаныя таксама выбары ў мясцовае самакіраваньне.
14:25 24.5.2014

Дзясяткі беларусаў назіраюць за прэзыдэнцкімі выбарамі ва Ўкраіне

15:29 24.5.2014

Байцоў «Данбасу» расстрэльвалі са зброі расейскай арміі


На ўкраінскіх дабравольцаў напалі прафэсійна падрыхтаваныя тэрарысты. Пра гэта паведамляе каардынатар групы вайскова-палітычных дасьледаваньняў «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук. Ён піша ў Facebook, што ў тэрарыстаў была зброя, якую выкарыстоўвае расейская армія, перадае ТСН.ua.
15:48 24.5.2014

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату праігнаравала Малітву за справядлівы мір ва Ўкраіне


Як перадае УНІАН, у ёй удзельнічалі Аляксандар Турчынаў, Арсеній Яцанюк, урадавыя чыноўнікі, а таксама кіраўнікі цэркваў.

Патрыярх Філарэт, кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату спэцыяльна падкрэсьліў, што гэта была ня проста малітва за мір, а за «справядлівы мір». Паводле яго словаў, справядлівы мір для Ўкраіны азначае захаваньне яе саборнасьці і незалежнасьці на ўсёй тэрыторыі, спыненьне ўмяшальніцтва ў справы Ўкраіны з боку Расеі.

У супольным малебне не ўдзельнічалі прадстаўнікі Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Камэнтуючы іх адсутнасьць, Філарэт сказаў, што «яны ня хочуць маліцца разам з намі супраць агрэсара».
16:29 24.5.2014

На мяжы з Украінай застаюцца дзесяткі тысяч расейскіх вайскоўцаў, — Пэнтагон


У Пэнтагоне заяўляюць, што яшчэ рана казаць пра адвод войскаў Расейскай Фэдэрацыі ад украінскай дзяржаўнай мяжы. Нягледзячы на пэўную актыўнасьць, дзесяткі тысяч расейскіх вайскоўцаў застаюцца на мяжы з Украінай. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Пэнтагону Джон Кірбі.
17:56 24.5.2014

За спробы сарваць выбары ўзбуджаныя 83 справы


Пачаліся 83 крымінальныя справы па фактах перашкоды выбарчаму працэсу ў Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў Генэральнай пракуратуры Ўкраіны.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG