Мандэлу пахавалі ў яго роднай вёсцы
У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы завяршылася цырымонія пахаваньня былога прэзыдэнта, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Нэльсана Мандэлы. Мандэлу пахавалі ў родным пасёлку Куну, на ўсходзе ПАР. Урачыстую цырымонію пахаваньня наведалі тысячы людзей, у тым ліку большасьць зь цяперашняга палітычнага кіраўніцтва дзяржавы.