Кампанія "Гавары праўду!", лідэрам якой зьяўляецца былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў, пачынае працаваць паводле новай стратэгіі “СупэрБеларусь”.
"Галоўнае рашэньне – карэкціроўка стратэгіі, пераход ад скаргаў на цяперашняе становішча рэчаў да пазытыўнай “СупэрБеларусь”. То бок , Беларусь – гэта краіна, якой кожны яе жыхар хоча ганарыцца, хоча будаваць яе для сябе, жыць і працаваць тут, а не шукаць шчасьця на чужыне. Але тым, што сёньня робіць улада, ганарыцца немагчыма”, – заявіў Андрэй Дзьмітрыеў, кіраўнік штабу Някляева на выбарах 2010 году, па выніках сходу, у якім прынялі ўдзел больш за 30 рэгіянальных лідэраў кампаніі.
Дзьмітрыеў кажа, што рашэньне зьмяніць стратэгію прынятае на падставе настрояў грамадзтва, якія выявіліся падчас збору подпісаў пад двума заканадаўчымі ініцыятывамі: увядзеньне абавязковага дэкляраваньня даходаў чыноўнікамі і правядзеньне рэфэрэндуму па пытаньні прыватызацыі асноўных прадпрыемстваў.
"Ужо ёсьць 15 тысяч подпісаў. У ходзе размовы зь людзьмі мы адчулі, што трэба вярнуцца да таго, з чаго пачыналі: сацыяльнай арыентаванасьці нашых мерапрыемстваў. Мы павінны адказаць людзям на пытаньні, як і куды разьвівацца", - заявіў ён.
Рашэньне зьмяніць стратэгію замацавана ў дэклярацыі, прынятай па выніках сходу, перадае БелаПАН.