Незалежны журналіст з Магілёва Алесь Асіпцоў адбыў дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня. У турме ён вёў дзёньнік. Алесь называе свой дзёньнік «Абразкамі журналіста ў няволі». У ім размова пра людзей, якія ўдзельнічалі ў магілёўскіх маўклівых акцыях пратэсту 3 і 6 ліпеня і былі іх сьведкамі. Пра тых, хто правёў за кратамі ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня не адны «суткі» свайго жыцьця.
7 ліпеня. Гэты дзень, здаецца, ніколі ня скончыцца. З суду прывезьлі зноў у ізалятар. Нас трое. Стаім тварам да сьцяны. Міліцыянты нэрвуюцца. Пакрыкваюць адзін на аднаго. Сьпяшаюцца з афармленьнем. Каторы раз пераглядаюць нашы рэчы. Самае зьневажальнае — агляд таго, што маеш на сабе. Зьняць майткі й два разы прысесьці. Пасьля такой працэдуры рукі мімаволі сьціскаюцца ў кулакі. Вядуць на трэці паверх ізалятара. Першыя два — рамантуюцца. Ад першай адседкі, увесну, нічога з рамонтам не зьмянілася. Крызіс, што тут паробіш. Выдзяляюць камэру з чатырма ложкамі ў два ярусы. Прыбіральня, лавы і сталы прымацаваныя да падлогі. Даволі вялікае для турмы акно з шклопакетам і кратамі звонку. Нішто сабе, думаю. Пажывем. Матрац, падушка, прасьціна, коўдра ды ручнік — поўны камплект.
У камэру разам са мной трапляе і Аляксандар Цалюк. Зь ім ехалі ў адной ячэйцы аўтазаку з суду. Хлопец троху зьбянтэжаны тым, што ўбачыў у ізалятары. «Хата» абжытая. Незадаволеным позіркам сустракае нас «старажыл» камэры. Адвярнуўся да сьцяны й удае, што сьпіць. Улазінаў не адзначаем, бо стомленыя судамі і гадзінамі сядзеньня ў аўтазаку. Разьбіраем торбы. Цыгарэты, мінэралка, пернікі, печыва, цукеркі. Туалетнай паперы — не на адну камэру. Жартуем: мо камэрцыйную краму адчыніць? Спрабуем дамовіцца з наглядчыкам, каб перадаць трэцяму, хто прыехаў з намі, цыгарэты. «Не паложана», чуем.
Знаёмімся зь незадаволеным сядзельцам-«старажылам». Завуць Уладзімерам. Судзьдзя Шандаровіч даў яму сем сутак за піва — яго піў ля крамы. Пра суд апавядае мала й ненарматыўнай лексыкай. Кляне судзьдзю. З Шандаровічам знаёмы ўжо і Аляксандар. Судзьдзя адшкадаваў яму пяць сутак. У маўклівым пратэсьце 6 ліпеня, кажа хлопец, ня ўдзельнічаў. Даведаўся пра яго з пратаколаў міліцыянтаў. Аляксандар з агідаю расказвае, як яго цягнулі ў міліцэйскі «ўазік». Кажа, што ледзь адарвалі ад слупа з дарожным знакам. У пратаколе — супраціў міліцыянтам ды ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пра суд апавядае і плюецца. Міліцыянтам судзьдзя верыў, а мне — чаму?
8 ліпеня. Другія суткі ў няволі. Пішам абскарджаньні на свае выракі ў абласны суд. Аляксандар хуценька нешта складае. Грукае ў дзьверы й аддае паперчыну наглядчыку. Пытаюся: «Так хутка напісаў скаргу?». — «А што тут пісаць? Галадаць буду. Паінфармаваў кіраўніцтва ізалятара. Нізавошта пасадзілі». Праз кароткі час Аляксандра выводзяць з камэры. Празь дзьверы чуваць абураныя галасы міліцыянтаў. Хлопец хвілін празь дзесяць варочаецца ў камэру. Вочы счырванелыя. Во-во пацякуць сьлёзы. «Казалі, што я галадоўкай парушаю рэжым, што будуць караць, што ізалятар не вінаваты, што засудзілі. Я ім — галадаць ня кіну, рабіце што хочаце». Забіраюць галадоўніка з камэры зноў. Варочаецца спакайнейшы. «Вадзілі да мэдыка. Пераконвалі, што раблю сабе горш. Свайго не даб’юся. Буду ўсё адно сядзець».
Да абеду пасьпяваем напісаць скаргі. У мяне яна на шасьці старонках. Зласьліва: «Калі не абаранюся, дык змучаюцца чытаць мой почырк». Прынесьлі ежу. Аляксандар адмаўляецца. Наглядчык яму: «Дык ты вазьмі ў камэру. Не зьясі — выкінь у прыбіральню». Аляксандар маўчыць. Вячэра. Зноў тое ж. «Вазьмі ды выкінь».
Прыносяць перадачу. Ад жонкі. Галоўнае — кніга й газэты. Мінулым разам, 25 сакавіка, міліцыянты не вярнулі каляндарык «Свабоды» з факсыміле Латышонка. Разьбірацца тады ня стаў. Няхай дні лічаць. Гэтым разам каляндарыкаў не было. Францішак Аляхновіч з «Кнігазбору». Там яго «Ў капцюрох ГПУ». З газэт — «Наша ніва», «Народная воля». Уладзімер просіць паглядзець «Нашу ніву». Праглядае. Потым ступар. «Што здарылася?» — пытаюся. — «З намі Бог», во тут напісана. Дык гэта ж у фашыстаў такое было. А адкуль гэтая карцінка?«. — «З прэзыдэнцкага параду», адказваю. — «Во б… — за што дзяды біліся?».
9 ліпеня. Аляксандар адмаўляецца ад сьняданку. Зноў «вазьмі й выкінь» — галадоўнік не адгукаецца. Пайку бярэ Ўладзімер. З абурэньнем наглядчыку: «Ён жа сказаў, што есьці ня будзе. Я стаўлю на стол ежу. Калі што, мы пацьвердзім, што яе ён не кранаў». — «Дык ты выкінь», — чуецца з акенца. — «Вы й выкідайце». Аляксандра зноў забіраюць з камэры. Прыходзіць. «Вадзілі да мэдыка. Угаворвалі кінуць галадаць».
Уладзімер зьбірае рэчы. Чакае волі. Перад гэтым вымеў ды вымыў камэру. «Каб нагі тут маёй больш не было. Буду цяпер жонку слухацца. Піць буду толькі дома. Яна ж мне ня раз казала — дап’есься. А я ня слухаўся. Цяпер во сем сутак — ды было б за што. Каб хоць бы гарэлка, а то піва». Разьвітваемся.
Прыводзяць нам трэцяга. Гэта Валянцін Лабачоў. Выгукваю жартам: «А рэвалюцыянэр?». Прапар-наглядчык незадаволена бразгае дзьвярыма. Маладафронтаўца затрымалі 6 ліпеня на бульвары Леніна, непадалёк ад месца, дзе традыцыйна ў Магілёве зьбіраюцца маўклівыя пратэсты. У акцыі, кажа, ня ўдзельнічаў. Ішоў з працы. У яго за год трэцяя «адміністратылаўка». Дванаццаць сутак ад таго ж Шандаровіча. Узімку за пікет «Свабоду палітвязьням» далі сем сутак. Дагэтуль быў штраф за Менск.
Валянціну апавядаю пра галадоўніка. Інструктую пра яду. Хлопец паслухмяна ківае галавой — усё зразумеў. Акурат і абед. Валянціна просяць узяць пайку Аляксандра й выкінуць. Хлопец бярэ, ставіць на стол міскі. Моўчкі бярэцца за сваю пайку. Аддаем посуд і некрануты абед Аляксандра. У ведамасьці галадоўнік піша — «Адмова». Да вячэры чытаем газэты. Я на хлопцаў пакрыкваю, каб меней палілі, бо не прадыхнуць. Раздражняе радыё. Акрамя «Славянскага базару», абураных тырадаў Лукашэнкі, меркаваньняў дзяржаўных палітолягаў пра становішча ў Амэрыцы зь нявыплатай пэнсіяў — больш нічога няма. Гэтым, відаць, і жыве бяз нас краіна. Супакаеньне даюць «Моўная хвілінка», «Роднае слова». Увечары — «Калыханка».
Вячэра. Расчыняюцца дзьверы. Уваходзяць двое наглядчыкаў у белых накідках. Заносяць у камэру ежу. «Хочаце — ежце, хочаце — не». Мы нічога не разумеем. Відаць, новы сэрвіс. Прашу наступным разам прынесьці кавы. Міліцыянты зьніякавела сыходзяць. Бразгаюць дзьвярыма. Мы рагочам. Потым «даганяем», што ім так загадалі рабіць. Іх так зьневажае начальства, бо ёсьць жа фармат адносінаў наглядчыкаў з адміністрацыйна асуджанымі. Аддаём посуд. Аляксандар просіць міліцыянтаў сябе болей так не зьневажаць. Усё адно галадаць ня кіне. Вячэру таксама прыносяць у камэру. Ежу Аляксандра вяртаем некранутай.
10 ліпеня. Аляксандру блажэе. Баліць, кажа, мне страўнік. Адмаўляецца ад прагулкі. Ляжыць. Зрэдку падымаецца, і то па патрэбе ў прыбіральню. Увечары падняўся — страціў прытомнасьць. Грукаю ў дзьверы. Міліцыянты адразу кідаюцца ў камэру. «А гэта ад таго, што ня еў. Мы ж засьцерагалі, што так будзе. Жывы хоць?». Хлопец увесь гарыць. Наглядчыкі выклікаюць «Хуткую дапамогу». Тармашу. Аляксандар ачуньвае. Дапамагаю ўстаць. На слабых нагах хлопца ад нас забіраюць. Пазьней у наглядчыка пытаюся: «Наш у шпіталі?». Той ківае.
11 ліпеня. Нас у камэры двое. Амаль палова тэрміну мінулася. Экватар — увечары ў 19:45. Спакою не даюць мае камяні. Раніцай колікі. Хаджу па камэры, як тыгар у магілёўскім заасадзе. Памачыцца хочацца, але ня можацца. Дапамогі ў ізалятарных не прашу. Памятаю: «Ня вер, ня бойся, не прасі». Паміраць буду, лекаў не папрашу. Яны ў маёй торбе. Яна на захаваньні ў дзяжурнага. Брыдка. Прыпадкі даймаюць гадзіны дзьве. Потым нішто сабе. Чытаю Аляхновіча. Рэгулярна міліцыянты дастаўляюць з волі газэты. «Наша ніва» і «Народная воля» прачытаныя. Чытаем цяпер: «Свободные новости», «Белорусы и рынок». Прынесьлі ў перадачы і расейскія «Известия». Ем толькі «другое» ў абед.
Сьняданак і вячэру скормліваю каналізацыі. Для мяне гэтая ежа — прыклад таго, як харчы можна псаваць, гатуючы пракорм людзям. Ежу прывозяць з магілёўскай інфэкцыйнай лякарні. Спачуваю сабе і тым, хто там лекуецца. Бавім час з Валянцінам гутаркамі. Хлопец малады. У разважаньнях шмат радыкалізму. Сёньняшні Каліноўскі. Непакоіцца, што звольняць з працы. Там адпрацаваў толькі тры дні. Заробак абяцалі добры. Занятак знайшоў сабе праз аб’яву ў газэце. Рознарабочы. Хоча вучыцца. Здаў тэсты.
12 ліпеня. У Валянціна экватар тэрміну. Зайздрошчу ягонаму апэтыту. Няхай такім і застаецца ня толькі ў ядзе, але й па жыцьці наагул. Дваццаць гадоў. Для мяне па гадах — ён як сын. Адпаведнае й стаўленьне да яго. Зрабіў я з паперы даміно. Наглядчыкі ў першыя дні прапаноўвалі шашкі. Адмовіліся. Шахматаў няма. Гуляем цяпер, во, у папяровае даміно. Валянціна навучылі на сваю галаву. Цяпер во дае мне «казлоў» аднаго за другім. Нэрвуюся. Прайграваць не люблю, але ж перада мною «сын». Радуюся — што мая навука дала плён, а хоць бы і ў даміно. З папяровымі даміновымі камянямі быў і кур’ёз. Міліцыянты падумалі, што мы гуляем у карты. Але ж не. «Залёт» ня выйшаў.
13 ліпеня. Дні падобныя адзін да аднаго. Раніцай прыборка ў камэры. Потым шмон. Зьняць майткі, прысесьці. Рукі кожны раз сьціскаюцца ў кулакі. Адчуваю, што міліцыянты разглядаюць натрэніраванае маё цела. Ад трынаццаці гадоў хацеў стаць дэсантнікам. Ня выйшла. Праслужыўшы паўгода ў флёцкай вучэбцы ў Ліепаі — перадумаў. Жыць паводле показкі «Цягнік — стой, раз-два» ня змог бы. У далёкім 1990-м адмовіўся з той жа прычыны служыць у міліцыі. Зь дзіцячых гадоў з павагай стаўлюся да вайсковай формы. Пабачыўшы 3 ліпеня, што разгонам мірнай акцыі пратэсту займаюцца вышэйшыя афіцэры, злавіў сябе на думцы: «Гэтыя афіцэры не паважаюць сябе й не шануюць мундзіра». Дзівяцца наглядчыкі й на «татушку». Памяць пра тры флёцкія гады й першыя няўдалыя спробы арганізаваць на тральшчыку беларускамоўную суполку.
Працяг будзе
10 сутак ні за што. Турэмны дзёньнік незалежнага журналіста (2)
10 сутак ні за што. Турэмны дзёньнік незалежнага журналіста (1)
7 ліпеня. Гэты дзень, здаецца, ніколі ня скончыцца. З суду прывезьлі зноў у ізалятар. Нас трое. Стаім тварам да сьцяны. Міліцыянты нэрвуюцца. Пакрыкваюць адзін на аднаго. Сьпяшаюцца з афармленьнем. Каторы раз пераглядаюць нашы рэчы. Самае зьневажальнае — агляд таго, што маеш на сабе. Зьняць майткі й два разы прысесьці. Пасьля такой працэдуры рукі мімаволі сьціскаюцца ў кулакі. Вядуць на трэці паверх ізалятара. Першыя два — рамантуюцца. Ад першай адседкі, увесну, нічога з рамонтам не зьмянілася. Крызіс, што тут паробіш. Выдзяляюць камэру з чатырма ложкамі ў два ярусы. Прыбіральня, лавы і сталы прымацаваныя да падлогі. Даволі вялікае для турмы акно з шклопакетам і кратамі звонку. Нішто сабе, думаю. Пажывем. Матрац, падушка, прасьціна, коўдра ды ручнік — поўны камплект.
У камэру разам са мной трапляе і Аляксандар Цалюк. Зь ім ехалі ў адной ячэйцы аўтазаку з суду. Хлопец троху зьбянтэжаны тым, што ўбачыў у ізалятары. «Хата» абжытая. Незадаволеным позіркам сустракае нас «старажыл» камэры. Адвярнуўся да сьцяны й удае, што сьпіць. Улазінаў не адзначаем, бо стомленыя судамі і гадзінамі сядзеньня ў аўтазаку. Разьбіраем торбы. Цыгарэты, мінэралка, пернікі, печыва, цукеркі. Туалетнай паперы — не на адну камэру. Жартуем: мо камэрцыйную краму адчыніць? Спрабуем дамовіцца з наглядчыкам, каб перадаць трэцяму, хто прыехаў з намі, цыгарэты. «Не паложана», чуем.
Знаёмімся зь незадаволеным сядзельцам-«старажылам». Завуць Уладзімерам. Судзьдзя Шандаровіч даў яму сем сутак за піва — яго піў ля крамы. Пра суд апавядае мала й ненарматыўнай лексыкай. Кляне судзьдзю. З Шандаровічам знаёмы ўжо і Аляксандар. Судзьдзя адшкадаваў яму пяць сутак. У маўклівым пратэсьце 6 ліпеня, кажа хлопец, ня ўдзельнічаў. Даведаўся пра яго з пратаколаў міліцыянтаў. Аляксандар з агідаю расказвае, як яго цягнулі ў міліцэйскі «ўазік». Кажа, што ледзь адарвалі ад слупа з дарожным знакам. У пратаколе — супраціў міліцыянтам ды ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пра суд апавядае і плюецца. Міліцыянтам судзьдзя верыў, а мне — чаму?
8 ліпеня. Другія суткі ў няволі. Пішам абскарджаньні на свае выракі ў абласны суд. Аляксандар хуценька нешта складае. Грукае ў дзьверы й аддае паперчыну наглядчыку. Пытаюся: «Так хутка напісаў скаргу?». — «А што тут пісаць? Галадаць буду. Паінфармаваў кіраўніцтва ізалятара. Нізавошта пасадзілі». Праз кароткі час Аляксандра выводзяць з камэры. Празь дзьверы чуваць абураныя галасы міліцыянтаў. Хлопец хвілін празь дзесяць варочаецца ў камэру. Вочы счырванелыя. Во-во пацякуць сьлёзы. «Казалі, што я галадоўкай парушаю рэжым, што будуць караць, што ізалятар не вінаваты, што засудзілі. Я ім — галадаць ня кіну, рабіце што хочаце». Забіраюць галадоўніка з камэры зноў. Варочаецца спакайнейшы. «Вадзілі да мэдыка. Пераконвалі, што раблю сабе горш. Свайго не даб’юся. Буду ўсё адно сядзець».
Прынесьлі ежу. Аляксандар адмаўляецца. Наглядчык яму: «Дык ты вазьмі ў камэру. Не зьясі — выкінь у прыбіральню».
Да абеду пасьпяваем напісаць скаргі. У мяне яна на шасьці старонках. Зласьліва: «Калі не абаранюся, дык змучаюцца чытаць мой почырк». Прынесьлі ежу. Аляксандар адмаўляецца. Наглядчык яму: «Дык ты вазьмі ў камэру. Не зьясі — выкінь у прыбіральню». Аляксандар маўчыць. Вячэра. Зноў тое ж. «Вазьмі ды выкінь».
Прыносяць перадачу. Ад жонкі. Галоўнае — кніга й газэты. Мінулым разам, 25 сакавіка, міліцыянты не вярнулі каляндарык «Свабоды» з факсыміле Латышонка. Разьбірацца тады ня стаў. Няхай дні лічаць. Гэтым разам каляндарыкаў не было. Францішак Аляхновіч з «Кнігазбору». Там яго «Ў капцюрох ГПУ». З газэт — «Наша ніва», «Народная воля». Уладзімер просіць паглядзець «Нашу ніву». Праглядае. Потым ступар. «Што здарылася?» — пытаюся. — «З намі Бог», во тут напісана. Дык гэта ж у фашыстаў такое было. А адкуль гэтая карцінка?«. — «З прэзыдэнцкага параду», адказваю. — «Во б… — за што дзяды біліся?».
9 ліпеня. Аляксандар адмаўляецца ад сьняданку. Зноў «вазьмі й выкінь» — галадоўнік не адгукаецца. Пайку бярэ Ўладзімер. З абурэньнем наглядчыку: «Ён жа сказаў, што есьці ня будзе. Я стаўлю на стол ежу. Калі што, мы пацьвердзім, што яе ён не кранаў». — «Дык ты выкінь», — чуецца з акенца. — «Вы й выкідайце». Аляксандра зноў забіраюць з камэры. Прыходзіць. «Вадзілі да мэдыка. Угаворвалі кінуць галадаць».
Уладзімер зьбірае рэчы. Чакае волі. Перад гэтым вымеў ды вымыў камэру. «Каб нагі тут маёй больш не было. Буду цяпер жонку слухацца. Піць буду толькі дома. Яна ж мне ня раз казала — дап’есься. А я ня слухаўся. Цяпер во сем сутак — ды было б за што. Каб хоць бы гарэлка, а то піва». Разьвітваемся.
Прыводзяць нам трэцяга. Гэта Валянцін Лабачоў. Выгукваю жартам: «А рэвалюцыянэр?». Прапар-наглядчык незадаволена бразгае дзьвярыма. Маладафронтаўца затрымалі 6 ліпеня на бульвары Леніна, непадалёк ад месца, дзе традыцыйна ў Магілёве зьбіраюцца маўклівыя пратэсты. У акцыі, кажа, ня ўдзельнічаў. Ішоў з працы. У яго за год трэцяя «адміністратылаўка». Дванаццаць сутак ад таго ж Шандаровіча. Узімку за пікет «Свабоду палітвязьням» далі сем сутак. Дагэтуль быў штраф за Менск.
Валянціну апавядаю пра галадоўніка. Інструктую пра яду. Хлопец паслухмяна ківае галавой — усё зразумеў. Акурат і абед. Валянціна просяць узяць пайку Аляксандра й выкінуць. Хлопец бярэ, ставіць на стол міскі. Моўчкі бярэцца за сваю пайку. Аддаем посуд і некрануты абед Аляксандра. У ведамасьці галадоўнік піша — «Адмова». Да вячэры чытаем газэты. Я на хлопцаў пакрыкваю, каб меней палілі, бо не прадыхнуць. Раздражняе радыё. Акрамя «Славянскага базару», абураных тырадаў Лукашэнкі, меркаваньняў дзяржаўных палітолягаў пра становішча ў Амэрыцы зь нявыплатай пэнсіяў — больш нічога няма. Гэтым, відаць, і жыве бяз нас краіна. Супакаеньне даюць «Моўная хвілінка», «Роднае слова». Увечары — «Калыханка».
Вячэра. Расчыняюцца дзьверы. Уваходзяць двое наглядчыкаў у белых накідках. Заносяць у камэру ежу. «Хочаце — ежце, хочаце — не». Мы нічога не разумеем. Відаць, новы сэрвіс. Прашу наступным разам прынесьці кавы. Міліцыянты зьніякавела сыходзяць. Бразгаюць дзьвярыма. Мы рагочам. Потым «даганяем», што ім так загадалі рабіць. Іх так зьневажае начальства, бо ёсьць жа фармат адносінаў наглядчыкаў з адміністрацыйна асуджанымі. Аддаём посуд. Аляксандар просіць міліцыянтаў сябе болей так не зьневажаць. Усё адно галадаць ня кіне. Вячэру таксама прыносяць у камэру. Ежу Аляксандра вяртаем некранутай.
10 ліпеня. Аляксандру блажэе. Баліць, кажа, мне страўнік. Адмаўляецца ад прагулкі. Ляжыць. Зрэдку падымаецца, і то па патрэбе ў прыбіральню. Увечары падняўся — страціў прытомнасьць. Грукаю ў дзьверы. Міліцыянты адразу кідаюцца ў камэру. «А гэта ад таго, што ня еў. Мы ж засьцерагалі, што так будзе. Жывы хоць?». Хлопец увесь гарыць. Наглядчыкі выклікаюць «Хуткую дапамогу». Тармашу. Аляксандар ачуньвае. Дапамагаю ўстаць. На слабых нагах хлопца ад нас забіраюць. Пазьней у наглядчыка пытаюся: «Наш у шпіталі?». Той ківае.
11 ліпеня. Нас у камэры двое. Амаль палова тэрміну мінулася. Экватар — увечары ў 19:45. Спакою не даюць мае камяні. Раніцай колікі. Хаджу па камэры, як тыгар у магілёўскім заасадзе. Памачыцца хочацца, але ня можацца. Дапамогі ў ізалятарных не прашу. Памятаю: «Ня вер, ня бойся, не прасі». Паміраць буду, лекаў не папрашу. Яны ў маёй торбе. Яна на захаваньні ў дзяжурнага. Брыдка. Прыпадкі даймаюць гадзіны дзьве. Потым нішто сабе. Чытаю Аляхновіча. Рэгулярна міліцыянты дастаўляюць з волі газэты. «Наша ніва» і «Народная воля» прачытаныя. Чытаем цяпер: «Свободные новости», «Белорусы и рынок». Прынесьлі ў перадачы і расейскія «Известия». Ем толькі «другое» ў абед.
Ежу прывозяць з магілёўскай інфэкцыйнай лякарні.