Рабочага завода "Палімір” Алега Крайко, які быў аштрафаваны за ўдзел у маўклівай акцыі, хочуць звольніць з працы.
18 ліпеня Алега Крайко выклікаў начальнік цэха Аляксандар Мурыгін, дзе той вымушаны быў напісаць заяву, што ня будзе ўдзельнічаць у маўклівых акцыях. Паводле начальніка цэху, дырэктар завода Алег Жэбін усё адно будзе настойваць на звальненьні рабочага, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".
Алега Крайко затрымалі падчас маўклівай акцыі 13 ліпеня і аштрафавалі. Намесьнік дырэктара па ідэалягічнай працы Сяргей Брыкун праводзіў нараду, дзе разглядалася пытаньне пра “маўклівых” працаўнікоў.
Алег Крайко не выключае, што адносна яго на гэтай нарадзе і было прынятае рашэнне.
"Сёньня ад мяне запатрабавалі напісаць заяву на звальненьне па ўласным жаданьні", - сказаў Крайко.
Раней у Наваполацку з вытворчага аб’яднаньня “Нафтан”, у якое ўваходзіць завод “Палімір”, быў прымусова звольнены грамадзкі актывіст Яўген Канстанцінаў.