ДОЖДЖ....
...магчымыя навальніцы. Тэмпэратура: +17 — +19 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У Менску пройдзе прэсавая канфэрэнцыя пасла Францыі Мішэля Рэнэры.
У Гародні – адкрыцьцё фэстывалю нацыянальных культур, у ім бяруць удзел 34 нацыянальныя аб’яднаньні, упершыню ў сьвяце нацыянальных культур бяруць удзел беларускія кітайцы і галяндцы.
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
У Кіеве пройдзе прэсавая канфэрэнцыя Віктара Януковіча з нагоды першых 100 дзён яго прэзыдэнцтва.
У горадзе Бузан, Паўднёвая Карэя пройдзе нарада міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў краін “вялікай дваццаткі”.
Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад і вярхоўны лідэр гэтай краіны аятала Хамэнэі выступяць на ўрачыстай цырымоніі з нагоды гадавіны сьмерці аяталы Хамэйні.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1634: Палянаўскім мірам скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.
1918: Апублікаваная "Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча.
1968: Забіты Робэрт Кэнэдзі, брат прэзыдэнта ЗША Джона Кэннэдзі.
1972: Паэт Іосіф Бродзкі накіраваўся ў вымушаную эміграцыю з СССР.
1989: Канчатковае падаўленьне студэнцкай дэманстрацыі на плошчы Цяньанмынь у Пэкіне.
1989: У Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя парлямэнцкія выбары.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Міжнародны дзень нявінных дзяцей – ахвяр агрэсіі.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: Галадоўка Мікалая Аўтуховіча: 50-ы дзень
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Мы хацелі быць людзьмі, але нам у гэтым адмовілі". Браніслаў Тарашкевіч