Менскі архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску 16 красавіка адзначае 300-годзьдзе кансэкрацыі (асьвячэньня).
Будынак касьцёлу быў заснаваны 31 лiпеня 1700 году. Яго кансэкраваў Вiленскi бiскуп Канстанты Казiмiр Бжастоўскi 16 сакавiка 1710 году. 28 красавiка 1798 году сьвятыні была нададзена годнасьць Катэдральнага касьцёла.
У пасьляваенны часы будынак касьцёлу быў адабраны ў вернікаў i перададзены пад «Дом фiзкультуры». У 1951 годзе сьвятыня была цалкам спустошаная i перабудаваная. 9 сьнежня 1993 году, паводле пастановы Савету мiнiстраў ён быў вернуты каталiкам. Рэстаўрацыя сьвятыні шмат у чым была магчымай, дзякуючы намаганьням кардынала Казіміра Сьвёнтка.
21 кастрычніка 1997 году адбылася ўрачыстая рэкансэкрацыя сьвятыні (новае асьвячэньне), у якой прынялі ўдзел 4 кардыналы (у тым ліку — Папскі легат кардынал Эдмунд Шока), 7 біскупаў, каля 100 сьвятароў, а таксама шматлікія вернікі. Галоўныя ўрачыстасьці з нагоды 300-гадовага юбілею першага асьвячэньня адбудуцца 12 чэрвеня, паведамляе catholic.by.