Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантракт па электраэнэргіі падпісаны


«ИНТЕР РАО ЕЭС» і «Белэнэрга» сёньня ў Маскве падпісалі дадатковае пагадненьне на 2010 год на транзыт і пастаўку электраэнэргіі ў Беларусь.

Як паведамляе прэсавая служба расейскай кампаніі, заключаныя на 2010 год кантракты грунтуюцца на захаваньні інтарэсаў кожнай з краін і адпавядаюць духу падпісаных раней доўгатэрміновых пагадненьняў і схеме ўзаемадзеяньня «Интер РАО ЕЭС» і «Белэнэрга». Цягам дня ў прэсавай службе міністэрства энэргетыкі Беларусі і ў «Интер РАО ЕЭС» не падавалі ніякай інфармацыі адносна перамоваў. Кіраўнік прэс-службы «Интер РАО ЕЭС» Цімур Бялоў сказаў:

«Ёсьць схема доўгатэрміновага ўзаемадзеяньня, супрацоўніцтва паміж „Белэнэрга“ і „Интер РАО ЕЭС“. У рамках гэтай схемы падпісаныя пяцігадовыя доўгатэрміновыя пагадненьні на транзыт і пастаўку электраэнэргіі ў Беларусь. Таму штогод вызначаецца цана і ўмовы паставак. Дамовы ёсьць, цяпер трэба проста кантракты на 2010 год зацьвердзіць».

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе, «Интер РАО ЕЭС» гарантавана пастаўляе ў Беларусь 3 мільярды кіляват-гадзін электраэнэргіі адпаведна з балянсам саюзнай дзяржавы пры штогадовым узгадненьні цаны і графіку пастаўкі. А таксама да 2,5 мільярда кіляват-гадзін на аснове прынцыпаў камэрцыйнай мэтазгоднасьці ў рамках штомесячнага (штосуткавага) узгадненьня кошту і аб’ёмаў пастаўкі электраэнэргіі. Сёлета, як і ў мінулыя гады, мяркуецца ажыцьцяўляць транзыт празь беларускія сеткі ў Калінінградзкую вобласьць і ў краіны Балтыі. Тарыф на транзыт мяняецца прапарцыйна цане электраэнэргіі, якая пастаўляецца ў Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG