Раніцай 24 студзеня ў Белгарадзкай вобласьці ўпаў вайскова-транспартны самалёт Іл-76. У Мінабароны РФ заявілі, што на борце знаходзіліся палонныя вайскоўцы УСУ. Масква абвінавачвае ва ўдары па самалёце Ўкраіну. Паводле губэрнатара Белгарадзкай вобласьці Гладкова, усе, хто былі на борце, загінулі.