Наколькі Лукашэнку самога задавальняе той рэжым жорсткай дыктатуры і татальнага страху (і зьвязаных з гэтым міжнароднай ізаляцыі і санкцый), які ўсталяваны ў краіне пасьля 2020–2021? Ці здольны ён зьмяніцца і хаця б часткова вярнуцца назад — з татальнай дыктатуры ў звыклы для яго аўтарытарызм?
Наколькі бясьпечна цяпер Лукашэнку лятаць за межы Беларусі? І ці толькі ў накладзеных Захадам санкцыях прычына таго, што колькасьць і кірункі ягоных міжнародных візытаў апошнім часам значна скараціліся?
Войны заканчваюцца тады, калі ад іх стамляюцца і зьнясільваюцца. Прычым стамляюцца ўсе, хто так ці інакш удзельнічае ў канфлікце: і тыя, хто распачаў агрэсію, і тыя, хто абараняецца, і тыя, хто дапамагае тым і другім.
Польская дзяржава сто гадоў таму перажывала нешта падобнае на цяперашяе ўмацаваньне польска-беларускай мяжы пасьля зьвестак пра прыбыцьцё ў Беларусь падразьдзяленьняў наймітаў «Вагнэра».
Ці нагнаў Пуцін Лукашэнку размахам палітычных рэпрэсіяў? Некаторыя мяркуюць: пасьля таго, як у Расеі вынесьлі «сталінскія тэрміны» апазыцыянэрам, колішняя розьніца зьнівэлявалася.
Страшная ня столькі Гаага, колькі яе чаканьне, трывога і страх перад яе наступствамі.
Тое, што Ўкраіна здолела адстаяць сваю незалежнасьць і ня вернецца да васальнай залежнасьці ад Масквы, відавочна ўжо сёньня. Тое, ці ўдасца ёй адваяваць усе акупаваныя тэрыторыі, пакуль пад пытаньнем: на фронце працяглы час захоўваецца хісткая раўнавага.
Каму і для чаго патрэбна тое, што адбываецца сёньня з палітвязьнямі ў беларускіх турмах, сьледчых ізалятарах і калёніях?
Стыль і мова сёньняшняй беларускай прапаганды такія, што нават цытаваць прамоўленае ў эфіры дзяржаўнага тэлебачаньня альбо надрукаванае ў газэце «СБ. Беларусь сегодня» ў прыстойнай кампаніі бывае няёмка.
Дыктатары часта сутыкаюцца са здрадай вайскоўцаў — асабліва тых, якія ўвабраліся ў сілу, здабылі славу на ратным полі, а зь ёй — грамадзкую вядомасьць, палітычную вагу і пэўную папулярнасьць.
У мінулую суботу на імгненьне здалося, што ў грамадзкай атмасфэры зьявіўся подых 90-х гадоў.
Заставацца беларускім (а тым больш расейскім) грамадзянінам, жывучы ў краіне, якая асуджае расейскую агрэсію і саўдзельніка гэтай агрэсіі Лукашэнку, бывае надзвычай няпроста.
Здаецца, яшчэ ніколі за амаль 30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі Беларусь не была так блізка да поўнай міжнароднай ізаляцыі (а дакладней, самаізаляцыі), як цяпер. Момант, калі для беларусаў могуць цалкам закрыцца ўсе межы, апроч расейскай, выглядае надзвычай верагодным і блізкім.
Пра тое, чаго кіраўнікі спэцслужбаў калісьці саромеліся, — датычнасьці да мэтадаў дзейнасьці сталінскіх карных органаў, гістарычнай пераемнасьці зь імі, — цяпер пачынаюць гаварыць з гонарам, як пра ўзор для перайманьня.
Жорсткімі рэпрэсіямі і перасьледам палітычных апанэнтаў Лукашэнка імкнецца самасьцьвердзіцца як паўнаўладны гаспадар гэтай тэрыторыі, прадэманстраваць сабе і іншым, што ягоны рэжым па-ранейшаму непахісны.
Лукашэнка не вялікі аматар ордэнаў і мэдалёў.
Пакутуючы ад дыктатарскага рэжыму, людзі з надзеяй прыглядаюцца да самых малых прыкмет нядужасьці і хваробы састарэлага тырана.
Тэзіс «Расея ня можа прайграць у гэтай вайне» гучыць у Менску ўсё радзей і ўсё больш няўпэўнена. Між сабой беларускія чыноўнікі і «сілавікі» ужо амаль адкрыта абмяркоўваюць: чаму Расея аказалася такой слабой і бездапаможнай у гэтай вайне?
Зьвесткі, якія фрагмэнтарна, урыўкамі даходзяць ад палітвязьняў зь беларускіх турмаў і калёній, усё больш трывожаць і непакояць.
Усе раздарожжы для Лукашэнкі, на якіх можна было зьмяніць кірунак, збочыць, абмінуць перашкоды ці выправіць памылкі, засталіся ў мінулым.
Загрузіць яшчэ