36-гадовы жыхар пасёлку Ветрына на сваёй старонцы «Вконтакте» напісаў: «Я ненавіджу Лукашанко». Тамсама ён паведаміў, што рыхтуе тэракт у полацкім гандлёвым цэнтры «Манеж».
Удзельнікі ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» наведалі месцы масавых расстрэлаў. Таксама актывісты усталявалі крыжы з надпісамі пра трагедыю 1930-х гадоў каля перапахаваньняў парэштак расстраляных.
На Віцебшчыне камунальныя службы пачалі «зачышчаць тэрыторыю» ад катоў і сабак. Але палююць ня толькі на бадзяжных жывёлаў.
У пасёлку Балбасава Аршанскага раёну, былым вайсковым гарадку № 20, аўрал. Шмат што зьмянілася тут апошнімі тыднямі: пасёлак рыхтуюць да візыту Аляксандра Лукашэнкі, які мае прыехаць днямі і праверыць выкананьне свайго загаду «зрабіць Балбасава шыкоўным месцам».
Сваякі рэпрэсаваных і аршанскія актывісты добраўпарадкавалі самаробны мэмарыял у лесе і ўшанавалі памяць расстраляных пад Воршай продкаў.
Пад Воршай ёсьць два вядомыя месцы сталінскіх расстрэлаў: урочышча Кабыляцкая гара і Харкаўскі лес каля Магілёўскай шашы.
Далёкая сваячка пісьменьніка — апошняя гаспадыня хаты, у якой некалі жыла сям’я Караткевічаў, адмовілася прадаць маёмасьць тым, хто хацеў стварыць там грамадзкі цэнтар.
78-гадовы пэнсіянэр Анатоль Шуневіч зьбірае зьвесткі пра землякоў, пацярпелых ад сталінскіх рэпрэсій.
Паводле зьвестак ДАІ а 3-й ночы пад коламі цяжкагрузнага аўтамабіля загінуў салдат 1999 году нараджэньня.
Дзяцінства і юнацтва Сяргея Навумчыка, журналіста і аўтара новай кнігі «Бібліятэкі Свабоды», прайшло якраз у Віцебску. Таму знаёмства віцебскіх чытачоў з кнігай «Дзевяноста трэці» аўтар падкрэсьлена называе не прэзэнтацыяй, а сяброўскай сустрэчай з даўнімі і новымі знаёмымі.
З жыхарамі Багушэўску, якія пратэстуюць /a/29550415.html супраць закрыцьця лякарні і паліклінікі, сустрэўся старшыня Сеньненскага райвыканкаму і мясцовыя дэпутаты. Яны казалі, што мэдыцынскія ўстановы не закрываюць, а толькі рэарганізуюць.
У гарадзкім пасёлку Багушэўск Сеньненскага раёну закрываюць лякарню і паліклініку. Яны абслугоўвалі за 2, 5 тысячы мястэчка і 2 тысячы жыхароў навакольных вёсак.
Савет вэтэранаў вайны і працы ААТ «Полацак-Шкловалакно» абвінаваціў актывіста СПБ Віктара Стукава, што той перашкаджаў дзейнасьці арганізацыі.
Увесь комплекс — скульптура байца паветрана-дэсантных войскаў, памятны знак у форме парашута з дэвізам «Никто, кроме нас» і двума барэльефамі, а таксама каляровая выява блакітнага бэрэта на дэкаратыўным валуне — каштаваў больш за 100 тысяч даляраў.
Помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя — адміністрацыйны будынак па вуліцы камісара Крылова, 4, быў выкуплены на аўкцыёне за 300 тысячаў рублёў. Трохпавярховы дом новая гаспадыня зьбіраецца перарабіць у аднакватэрнае жытло агульнай плошчай 804 м².
13 красавіка адзначаецца 130 год з дня нараджэньня вандроўнага народнага мастака Язэпа Драздовіча, памяць пра якога вярнулася ў першыя гады незалежнасьці Беларусі.
Глыбоцкі журналіст Зьміцер Лупач прыйшоў на пасяджэньне абласнога суду ў майцы зь вершам, які сьцісла перадае зьмест ягонай касацыйнай скаргі
На помніку-камені, які адзначае месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай, зьявілася шыльда са словамі «Месца памяці і смутку».
Паводле традыцыі, якая вядзецца зь першых год беларускай незалежнасьці, аматары гісторыі сабраліся на Крапівенскім полі, дзе 8 верасьня 1514 году адбылася славутая бітва пад Воршай.
На ўгодкі бітвы пад Воршай на полі, дзе ў 1514 годзе адбылася пераможная бітва пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астроскага, невядомыя ўсталявалі сьцяг з Пагоняй.
Загрузіць яшчэ