Падпольны ліцэй: фотарэпартаж з Esquire
Івану 15 гадоў, другакурсьнік. У ліцэй яго аддалі бацькі, але Івану вучыцца тут падабаецца. Калі ён скончыць ліцэй, плянуе паехаць вучыцца за мяжу.
Прыгарад Менску, дзе знаходзіцца ліцэй
Другакурсьнікі чакаюць настаўніка
Мікіта, 14 гадоў, чакае аўтобуса дадому. Паступіць у ліцэй - было яго рашэньне. Пасьля ліцэю ён паедзе ў Польшчу вучыць матэматыку
Другакурсьнікі чакаюць настаўніка
Ліцэісты з самае раніцы чакаюць электрычкі, каб дабрацца на вучобу
Шматпавярховыя забудовы - асноўны краявід Менску
14-гадовая Аня рыхтуе песьню на Калядную вечарыну. Ейная сястра таксама навучалася ў ліцэі. пасьля заканчэньня вучобы яна плянуе паехаць за мяжу вывучаць мастацтва ці замежныя мовы
15-гадовая Вольга зь дзьвюма сяброўкамі зьбіраецца дадому. Дарога дадому займае больш чым гадзіну, спачатку на цягніку, потым на аўтобусе
Стэфану 17 гадоў. У ліцэй ён паступіў толькі два гады таму, бо не хацеў больш вучыцца ў дзяржаўнай школе. Пасьля ліцэю плянуе ў Польшчу вывучаць псыхалёгію
Другакурсьнікі падчас уроку геаграфіі. Раней гэты пакой служыў спальняй
Ліцэісты самі ўпрыгожваюць і прыбіраюць будынак
14-гадовая Юля паступіла ў ліцэй год таму, гэта было яе ўласнае рашэньне. Пасьля яна плянуе паехаць вучыцца ў Італію ці Польшчу
Два ліцэісты-першакурсьнікі падчас тэсту па ангельскай мове
Першакурсьнікі гуляюць у двары ліцэю ў перапынках паміж заняткамі
Мікіта, 14 гадоў. Паступіць у ліцэй - было яго рашэньне. Пасьля ліцэю ён паедзе ў Польшчу вучыць матэматыку
Міхась Тычына чытае лекцыю для чацьвёртага курсу
Міхась Тычына і Лявон Баршчэўскі на кухні ў перапынках паміж заняткамі
Ягор, выкладнік польскай мовы, праводзіць занятак. У ліцэі ён працуе толькі тры месяцы
Юля і Юля. Дзяўчатам 14 і 15 гадоў. У перапынку паміж заняткамі
Каб дабрацца да ліцэю, трэба вельмі рана выяжджаць з дому. Некаторым трэба ехаць больш за 2 гадзіны