30 гадоў першай расейска-чачэнскай вайне, у якой Масква прайграла. Як гэта было?

Прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Джахар Дудаеў і генэрал Вісхан Шахабаў салютуюць падчас параду ў гонар трэцяй гадавіны незалежнасьці ад Расеі, 6 верасьня 1994

 

Чачэнскія апалчэнцы з ваўком пазуюць для фатаграфіі ля галоўнага ўваходу ў прэзыдэнцкі палац у Сёлджа-Гала (Грозным), 18 сьнежня 1994. Воўк для чачэнскага народу — сымбаль свабоды і незалежнасьці

 

Калёна расейскіх танкаў і бронетранспартэраў за 40 кілямэтраў ад Дэўкар-Эўла (Талстой-Юрт) у Чачэніі. 11 сьнежня 1994

Чачэнскія добраахвотнікі зьбіраюцца на галоўнай плошчы Грознага 17 сьнежня 1994 году, рыхтуючыся да абароны сталіцы краіны ў сувязі з набліжэньнем расейскіх войскаў. Праз пару тыдняў фэдэралы пачалі штурм Грознага, які стаў найбольш супярэчлівай падзеяй з пункту гледжаньня неапраўданасьці страт. Грозны быў практычна цалкам зьнішчаны ракетнымі абстрэламі і бамбаваньнямі; за пяць тыдняў баёў, паводле розных ацэнак, загінулі каля 27 тысяч мірных жыхароў.

Вайскоўцы МУС Расеі займаюць пазыцыі на кантрольна-прапускным пункце пад станіцай Ішорэ (Ішчорская) ў Чачэніі. 29 сьнежня 1994

Расейскія салдаты грэюцца ля цяпельца. 8 студзеня 1995

Дэманстранты з плякатамі выкрыкваюць лёзунгі падчас мітынгу ў Маскве супраць баявых дзеяньняў у Чачэніі. 10 студзеня 1995

Параненыя чачэнскія дзеці крычаць аб дапамозе пасьля таго, як танкавы снарад упаў на будынак за 500 мэтраў на поўнач ад прэзыдэнцкага палаца ў Грозным, забіўшы шасьцярых дарослых і параніўшы яшчэ сама меней шасьцярых дзяцей, 10 студзеня 1995 

Маці васьмігадовага хлопчыка, які страціў абедзьве нагі падчас артылерыйскага абстрэлу Чарнарэчча, прыгараду Грознага, сядзіць ля яго ложка ў шпіталі ў горадзе Урус-Мартан. 28 студзеня 1995

Чачэнскія дзеці гуляюць ля згарэлага танка недалёка ад Самашак, 31 студзеня 1995 

Чачэнская жанчына перад сваім разбураным шматкватэрным домам у цэнтры Грознага, 17 лютага 1995

Чачэнская жанчына шукае сваяка сярод целаў загінулых у Грозным, 3 красавіка 1995

Чачэнскія жанчыны пратэстуюць ля будынку місіі АБСЭ ў Грозным, 25 траўня 1995 

Чачэнскі і расейскі ахоўнікі назіраюць за натоўпам ля будынку, дзе праходзяць перамовы паміж расейскай дэлегацыяй і прадстаўнікамі Ічкерыі. Грозны, 12 ліпеня 1995

Камандзір чачэнскіх паўстанцаў Шаміль Басаеў праводзіць перамовы ў апошнюю хвіліну перад тым, як пакінуць захопленую ім лякарню ў стаўрапольскім горадзе Будзёнаўск

 

Прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын слухае в.а. прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Зэлімхана Яндарбіева падчас іх перамоваў у Крамлі 27 траўня 1996. У выніку было падпісана пагадненьне аб спыненьні агню, якое не выконвалася абодвума бакамі.

Гараджане праходзяць каля разбуранага прэзыдэнцкага палаца ў Грозным, 13 лютага 1996

Расейскі камандзір Канстанцін Пулікоўскі гутарыць з начальнікам галоўнага штабу Ічкерыі Асланам Масхадавым у вёсцы Джыма Атага (Новыя Атагі), 17 жніўня 1996 

Генэрал Аляксандар Лебедзь з боку РФ і Аслан Масхадаў з боку Ічкерыі паціскаюць адзін аднаму рукі 31 жніўня 1996. Лебедзь аб'явіў аб завяршэньні 20-месячнага ваеннага канфлікту пасьля таго, як былі ўзгодненыя крокі для ўсталяваньня міру ў рэспубліцы.
 

Салдаты расейскага войска пакідаюць Чачэнію на цяжкай бранятэхніцы, 30 лістапада 1996