Першыя словы ўкраінскай лётчыцы Саўчанкі пасьля вяртаньня з расейскага палону.
У Кіеўскім аэрапорце «Барыспаль», прыляцеўшы з расейскага Растова-на-Доне, Надзея Саўчанка заявіла:
«Я б яшчэ раз паклала сваё жыцьцё за тое, каб жыць у годнай Украіне. Я гатовая пакласьці жыцьцё за тых украінцаў, якія знаходзяцца ў расейскім палоне.
Вярхоўная Рада Ўкраіны будзе складацца з годных людзей. Мы будзем жыць годна. Я ня ведаю, калі гэта будзе. І не абяцаю, што гэта будзе заўтра.
Дзякуй усім, хто змагаўся за мяне. Калі б людзі маўчалі, то палітыкі б нічога зрабіць не змаглі б. Дзякуй тым, хто жадаў мне дабра. Яны мяне падтрымлівалі. Дзякуй тым, хто хацеў мне бяды — я выжыла назло ім».