Судзьдзя Салігорскага раённага суду Аляксандар Бураўцоў пакараў грамадзкіх актывістаў Ларысу Насановіч і Аляксандра Цацуру 15 суткамі арышту.
Абое абвінавачаныя ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 28 студзеня.
Больш як дзьве гадзіны доўжылася ў Салігорску паседжаньне суду над Ларысай Насановіч. “Свабода” атрымлівала інфармацыю зь месца ад грамадзкага актывіста кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Крываля:
“Людзей тут шмат. Поўная заля. Ніводнага пустога месца. Сьведкі, праца адваката, і тым больш відэаздымкі — усё паказала, што адносна Ларысы Насановіч у судзьдзі не было магчымасьці адшукаць ніводнай зачэпкі. Але, як гаворыцца, ён заплюшчыў вочкі і агучыў рашэньне: 15 сутак арышту. Прозьвішча судзьдзі – Бураўцоў”.
Арыштаваў сёньня судзьдзя Бураўцоў і лідэра салігорскіх прадпрымальнікаў Аляксандра Цацуру. Расказвае сын асуджанага Ільля:
“Калі яго вялі ў суд, то мы паведамілі, што Ларысу пасадзілі. Так што ён быў гатовы да гэтага. У судзе быў адзін сцэнар. Тыя ж самыя сьведкі выступалі. Двое зь іх – супрацоўнікі райвыканкаму з ідэалягічнага аддзелу (мужчына і жанчына), яшчэ трое – міліцыянты”.
Як мяркуе салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка, прысуд сёньня быў сфальшаваны:
“Мітынгу ў Салігорску не было. На плошчы зьбіралі подпісы прысутных тут людзей пад зваротам прадпрымальнікаў у Салігорскі райвыканкам. Інкогніта каля Цацуры і Насановіч знаходзіліся Ларыса Жукава, начальніца аддзелу ідэалягічнай працы Салігорскага райвыканкаму, і яе намесьнік Саладуха. Яны ўсё выслухалі, а пасьля пайшлі ў райвыканкам і адтуль выклікалі міліцыю. Калі ўсе разышліся, да Цацуры і Насановіч падышоў начальнік міліцыі Уладзімер Захарчук і запрасіў праехаць для гутаркі ў кабінэце. Ну, а там ім ужо паведамілі пра затрыманьне і склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэньні”.
Віктар Крываль кажа, што вынікі суду ў Салігорску несправядлівыя і таму не застануцца па-за ўвагай грамадзкасьці:
“Дарэчы, калі яны выходзілі з суду, то там людзі крычалі ім усьлед. Ну няхай бы яны (калі гэта людзі, а ня нелюдзі) заявілі: “Ня будзем мы тут сьведчыць! Ня будзем!” Не... Я сядзеў і думаў, што трэба рабіць?
У апазыцыі знойдзем адказных і пільных людзей. Трэба зараз весьці “шэрую кнігу”. Прозьвішча салігорскага судзьдзі абавязкова павінна быць унесена ў гэтую “шэрую кнігу”.