26-гадовы Аляхно перамог у Нацыянальным тэлевізійным конкурсе “Эўрафэст”.
У фінале “Эўрафэсту” выступалі 4 удзельніка: Руслан Аляхно, Gunesh, гурты "По глазам" і "Litesound".
Паводле новых правілаў, міжнародны сьпеўны конкурс “Эўрабачаньне-2008” будзе складацца з двух паўфіналаў, якія адбудуцца 20 і 22 траўня ў Бялградзе (Сэрбія). Фінал заплянаваны на 24 траўня.
На “Эўрабачаньні-2007” прадстаўнік Беларусі Зьміцер Калдун заняў шостае месца.