Паўло Зубюк, Кіеў Украінская грамадзкая арганізацыя “Пора” працягвае акцыі па падтрымцы дэмакратычных працэсаў у постсавецкіх краінах.
Сёньня грамадзкая арганізацыя “Пора” зьдзейсьніла пікетаваньне амбасады Рэспублікі Малдова, якое працягвае кампанію “Свабоду не спыніць!” па стымуляваньні дэмакратычных працэсаў у краінах былога Савецкага Саюзу. Гаворыць лідэр арганізацыі Андрэй Юсаў:
(Юсаў: ) “Сёньня грамадзкая арганізацыя “Пора” праводзіць акцыю “Свабоду не спыніць!”. Разпачалася яна ля амбасады Малдовы зь перадачы ліста прэзыдэнту Вароніну з патрабаваньнем забясьпечыць празрыстасьць і дэмакратычнасьць усіх палітычных працэсаў у краіне. Малдова была першай краінай у гэтай акцыі таму, што ўжо шостага сакавіка там адбудуцца парлямэнцкія выбары. Канечне, грамадзкая арганізацыя “Пора” перадала такі ліст прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку і яшчэ прэзыдэнтам васьмі краін постсавецкае прасторы, у якіх недастаткова датрымліваюцца дэмакратычныя правы і свабоды. Безумоўна, Беларусь у гэтым пераліку зьяўляецца краінай нумар адзін”.
Спадар Юсаў заўважыў, што сябры “Поры” спадзяюцца на мудрасьць беларускага кіраўніцтва, якое зразумее немінучасьць дэмакратычных зьмен у краіне і ня стане даводзіць сытуацыю да часу, калі народ змушаны будзе ініцыяваць гэтыя зьмены шляхам прамое дзеі.
Сёньня ж ліст да прэзыдэнта Лукашенкі быў перададзены у беларускую амбасаду.