Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Апошнімі гадамі беларускі раман як жанр эпічнай літаратуры перажывае відавочны крызыс. Празаікі на яго амаль што забыліся, а тое, што выходзіць і называецца раманам, почасту не адпавядае такому азначэньню ні па маштабнасьці, ні па сюжэтна-кампазыцыйных крытэрыях. І вось днямі ў незалежным выдавецтве “Pro Christo” выйшаў паўнавартасны раман пісьменьніцы Ірэны Жарнасек “Будзь воля Твая”. Мы не маглі абмінуць увагаю такую падзею: з аўтаркай, якая стала жыве ў Наваполацку, сустрэўся наш карэспандэнт.
Напачатку – пару словаў пра выдавецтва, у якім выйшла кніга. “Pro Christo” ўтворана ў 2002 годзе і друкуе сьвецкую літаратуру – тых аўтараў, што спавядаюць у сваёй творчасьці хрысьціянскія каштоўнасьці. Там выдадзеныя творы Янкі Брыля, Уладзімера Конана, Алы Сямёнавай, Дануты Бічэль ды іншых аўтараў. Ну а раман “Будзь воля Твая” прысьвечаны трагічным падзеям, што надарыліся падчас мінулай вайны ў беларускім мястэчку Расіца, калі ваякі Латыскага легіёну цягам двух дзён зьнішчылі паўтары тысячы мясцовых жыхароў. Пры гэтым многія ахвяры былі спаленыя жыўцом.
Зрэшты, раман Ірэны Жарнасек не пра немцаў і партызанаў. Вайна – толькі тло для псыхалягічных дасьледзінаў чалавечай душы. Гаворыць аўтарка, пісьменьніца Ірэна Жарнасек:
(Жарнасек: ) “Мая кніга не пра вайну ў звычайным разуменьні гэтага панятку, а пра чалавечыя лёсы, пра павароты гэтых лёсаў у экстрэмальных сытуацыях. Чаму менавіта Расіца? Ды так ужо сталася, што аднойчы, трапіўшы туды, гэтае мястэчка надоўга й трывала забрала мае думкі. Я “прырасла” да яго душой, і як вынік – паспрабавала асэнсаваць трагедыю Расіцы, якая для мяне ў пэўным сэнсе стала сымболем Беларусі. Так і нарадзіўся раман “Будзь воля Твая”.
(Карэспандэнт: ) “Хто зьяўляецца галоўным героем кнігі?”
(Жарнасек:) “У кнізе шмат герояў. Гэтага запатрабаваў ад мяне маштаб Расіцкай трагедыі. Героямі кнігі зьяўляюцца як гістарычныя асобы – ксяндзы-марыяне Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра – так і тыя людзі, што жылі альбо маглі жыць у Расіцы і маглі стаць удзельнікамі тых страшных падзеяў”.
Дадамо ад сябе, што паводле сьведкаў трагедыі, ксяндзы Антоні Ляшчэвіч ды Юры Кашыра, якія зазналі пакутніцкую сьмерць, мелі шанец застацца жывымі. Нямецкі афіцэр, які камандаваў карнікамі, прапанаваў ім пайсьці зь мястэчка, але сьвятары адмовіліся ад такой прапановы і прынялі сьмерць разам зь вернікамі, дарэшты выканаўшы свой сьвятарскі доўг. Пра гэта вельмі яскрава напісана ў рамане.
Ну а сама кніжка выйшла накладам у дзьве з паловаю тысяч асобнікаў і ў добрай мастацкай аздобе. Паспрыяў таму мастак Уладзімер Вішнеўскі.
(Жарнасек: ) “Вельмі ўдзячная мастаку Ўладзімеру Вішнеўскаму за добрыя ілюстрацыі да раману. Ён мяне зразумеў, а гэта шмат значыць для аўтара. Застаецца спадзявацца, што зразумеюць мяне і тыя чытачы, да якіх трапіць кніга”.