Алесь Дашчынскі, Менск На беларускім рэфэрэндуме ў 1996 годзе за прапанаваныя Аляксандрам Лукашэнкам зьмены ў Канстытуцыі прагаласавалі, паводле афіцыйных вынікаў, 70,45 працэнта выбарцаў. На рэфэрэндуме 2004 году за зьмены ў Канстытуцыі, якія дазваляюць Аляксандру Лукашэнку абірацца на пасаду прэзыдэнта неабмежаваную колькасьць разоў, прагаласавалі, зноў-такі згодна з афіцыйнымі вынікамі, 79,5 працэнта выбарцаў. Вынікі галасаваньня на рэфэрэндуме ў лацінаамэрыканскай краіне істотна адрозьніваюцца ад вынікаў галасаваньня па аналягічным пытаньні ў эўрапейскай Беларусі.
Паводле сакратара Цэнтравыбаркаму Мікалая Лазавіка, у Беларусі прыхільнікаў прэзыдэнта і ягонага курсу значна больш, чым праціўнікаў:
“Тут ставіць знак роўнасьці паміж сытуацыяй у Беларусі і ў Вэнэсуэле нельга. Адно і тое ж пытаньне, напэўна, атрымае розныя адказы ў розных сытуацыях, у розных краінах.
Чаму ў нас прагаласавалі за прапановы прэзыдэнта? Бо прапановаў апазыцыі наагул ніякіх няма, акрамя як “далоў”. А па-другое, таму, што сапраўды апазыцыю падтрымлівае ў нас меншасьць, таму прэзыдэнт у нас у вялізным выйгрышы. І ягоныя прапановы знаходзяць, напэўна, больш спрыяльную глебу, чым прапановы ягоных апанэнтаў. На сёньняшні дзень сацыяльная палітыка, якую праводзіць прэзыдэнт, успрымаецца асноўнай масай насельніцтва станоўча, і таму яго апанэнты проста ня маюць шанцаў на перамогу”.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян лічыць, што Уга Чавэс дрэнна папрацаваў з насельніцтвам:
“Мусіць, яны ня вельмі добра папрацавалі зь людзьмі, не давялі сэнсу гэтых зьменаў да ўсіх грамадзян. Таму так і атрымалася. Мы дайшлі да кожнага чалавека з тлумачэньнямі аб неабходнасьці гэтых зьменаў. Мы разумелі, што ў Лукашэнкі высокі аўтарытэт, але, як той казаў, на Бога спадзявайся, а сам не “плашай”. Таму мы не “плашалі”, мы працавалі”.
Паводле Сяргея Касьцяна, у Аляксандра Лукашэнкі пазыцыя мацнейшая, чым у Уга Чавэса:
“Бо амэрыканскае ўзьдзеяньне на Вэнэсуэлу яшчэ застаецца вельмі вялікім. Таму Уга Чавэсу складаней працаваць і праводзіць свае ідэі. Там яшчэ вельмі моцна дзейнічаюць алігархі. У нас алігархаў не было і няма”.
“Я вельмі рады, што дыктатарам не ўдалося хутка і цалкам захапіць яшчэ адну краіну на нашай плянэце. Чавэс не пасьпеў цалкам збудаваць аўтарытарна-таталітарную, пераходную да таталітарнай мадэль кіраваньня краінай. Усё ж засталіся вялікія прасторы свабоды. Там хоць дзе-нідзе сумленна лічылі галасы. І гэта азначае, што моладзь вэнэсуэльская, адукаваныя людзі, прадпрымальнікі, цэлыя больш дэмакратычна настроеныя правінцыі ня трапілі пад уплыў сацыяльнай дэмагогіі ці нафтадаляравага подкупу з боку Чавэсавага рэжыму. Хаця ясна, якую мадэль пры дапамозе гэтых нафтадаляраў ён будуе. Гэта ўрок усім тым, хто думаў ствараць інтэрнацыянал дыктатараў тут у Менску і абапірацца на іх падтрымку”.
Паводле Мікалая Статкевіча, лідэра Народнай грамады (Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі), якая цяпер ствараецца, у Вэнэсуэле параўнальна зь Беларусьсю яшчэ захавалася магчымасьць выбіраць:
“Там кажуць, што ёсьць фальсыфікацыі, але галасы лічаць”.
Паводле Статкевіча, параза Чавэса аслабіць яго палітычны ўплыў. І гэта будзе мець наступствы для беларускага рэжыму:
“Атрымліваецца, што спадзяваньні на Чавэса як на доўгатэрміновага партнэра, а ў будучыні на магчымую базу і схованку для прадстаўнікоў сёньняшняга беларускага рэжыму, дастаткова небясьпечныя.
Гэта ўносіць новую інтрыгу ў Беларусь. Тым болей што адначасова з гэтым Пуцін атрымаў пераканаўчы працэнт. Яго ўплыў будзе захоўвацца. Для нашай улады, а можа, і для Беларусі, гэта ня вельмі вясёлая пэрспэктыва – узмацненьне ціску. Але, відавочна, што гульня “танныя нафта і газ за пацалункі” ня будзе ўжо рэанімаваная. Гэтая гульня, магчыма, ужо скончылася назаўсёды”.
Уга Чавэс пацярпеў паразу на рэфэрэндуме, 03.12.2007
“Тут ставіць знак роўнасьці паміж сытуацыяй у Беларусі і ў Вэнэсуэле нельга. Адно і тое ж пытаньне, напэўна, атрымае розныя адказы ў розных сытуацыях, у розных краінах.
Чаму ў нас прагаласавалі за прапановы прэзыдэнта? Бо прапановаў апазыцыі наагул ніякіх няма, акрамя як “далоў”. А па-другое, таму, што сапраўды апазыцыю падтрымлівае ў нас меншасьць, таму прэзыдэнт у нас у вялізным выйгрышы. І ягоныя прапановы знаходзяць, напэўна, больш спрыяльную глебу, чым прапановы ягоных апанэнтаў. На сёньняшні дзень сацыяльная палітыка, якую праводзіць прэзыдэнт, успрымаецца асноўнай масай насельніцтва станоўча, і таму яго апанэнты проста ня маюць шанцаў на перамогу”.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян лічыць, што Уга Чавэс дрэнна папрацаваў з насельніцтвам:
“Мусіць, яны ня вельмі добра папрацавалі зь людзьмі, не давялі сэнсу гэтых зьменаў да ўсіх грамадзян. Таму так і атрымалася. Мы дайшлі да кожнага чалавека з тлумачэньнямі аб неабходнасьці гэтых зьменаў. Мы разумелі, што ў Лукашэнкі высокі аўтарытэт, але, як той казаў, на Бога спадзявайся, а сам не “плашай”. Таму мы не “плашалі”, мы працавалі”.
Паводле Сяргея Касьцяна, у Аляксандра Лукашэнкі пазыцыя мацнейшая, чым у Уга Чавэса:
“Бо амэрыканскае ўзьдзеяньне на Вэнэсуэлу яшчэ застаецца вельмі вялікім. Таму Уга Чавэсу складаней працаваць і праводзіць свае ідэі. Там яшчэ вельмі моцна дзейнічаюць алігархі. У нас алігархаў не было і няма”.
В.Вячорка: “Чавэс не пасьпеў цалкам збудаваць аўтарытарна-таталітарную мадэль кіраваньня краінай”.
Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка сказаў:“Я вельмі рады, што дыктатарам не ўдалося хутка і цалкам захапіць яшчэ адну краіну на нашай плянэце. Чавэс не пасьпеў цалкам збудаваць аўтарытарна-таталітарную, пераходную да таталітарнай мадэль кіраваньня краінай. Усё ж засталіся вялікія прасторы свабоды. Там хоць дзе-нідзе сумленна лічылі галасы. І гэта азначае, што моладзь вэнэсуэльская, адукаваныя людзі, прадпрымальнікі, цэлыя больш дэмакратычна настроеныя правінцыі ня трапілі пад уплыў сацыяльнай дэмагогіі ці нафтадаляравага подкупу з боку Чавэсавага рэжыму. Хаця ясна, якую мадэль пры дапамозе гэтых нафтадаляраў ён будуе. Гэта ўрок усім тым, хто думаў ствараць інтэрнацыянал дыктатараў тут у Менску і абапірацца на іх падтрымку”.