Юры Дракахруст, Прага Вынікі думскіх выбараў у Расеі, магчымыя ацэнкі гэтых выбараў краінамі Захаду, палітычныя пэрспэктывы Ўладзімера Пуціна, замежная палітыка Расеі пасьля 2 сьнежня – на гэтыя тэмы Юры Дракахруст гутарыць з кіраўніком аддзелу Расеі і СНД нямецкай Рады вонкавай палітыкі Аляксандрам Рарам.
Дракахруст: “Спадар Рар, як Вы ацэньваеце сёлетнія расейскія думскія выбары?”
Рар: "Адбылося тое, пра што казалі экспэрты -- адбыўся плебісцыт па Пуціну. Такая велізарная падтрымка "Единай России" была б немагчымая, калі на чале сьпісу не стаяў сам прэзыдэнт. Народ пайшоў галасаваць фактычна за праўленьне Пуціна, за тое, каб ён застаўся, каб у краіне нічога не мянялася. У Расеі стабільнасьць і людзі з большага ёй задаволеныя. Той факт, што ў Думу прайшлі і яшчэ дзьве партыі, якія таксама падтрымлівалі стабільнасьць -- ЛДПР Жырыноўскага і "Справедливую Россию" Міронава, сьведчыць пра тое, што народ прагаласаваў за тую палітыку, якая праводзілася ў краіне апошнія 8 гадоў.
Поўная катастрофа адбылася з лібэральнымі партыямі. Экспэрты ў самых сваіх пэсымістычных прагнозах сыходзілі з таго, што хаця б "Яблоко" наблізіцца да 4-5%. Але тое, што і СПС і "Яблоко" паводле папярэдніх падлікаў набралі па 1%, гаворыць пра тое, што лібэральная ідэя ў Расеі проста памерла".
Дракахруст: "Напярэдадні выбараў абмяркоўваліся самыя розныя варыянты , як Пуцін можа сысьці з пасады прэзыдэнта, але застацца фактычным кіраўніком дзяржавы: нацыянальны лідэр, прэм’ер-міністар і гэтак далей. На фоне таго, што адбылося 2 сьнежня, які сцэнар уяўляецца найбольш імаверным?"
Рар: “Мне падаецца, што Ўладзімер Пуцін скарыстае гэты рэсурс, які ён атрымаў у выніку перамогі на выбарах партыі "Единая Россия". Я мяркую, што ён узначаліць гэтую партыю, і празь яе, праз партыйную дысцыпліну, праз партыйны апарат будзе фактычна кіраваць дзяржавай -- будзе кіраваць і прэм’ерам, і парлямэнтам, дзе ў яго будзе партыйная большасьць. Ён паспрабуе таксама праз партыйныя структуры кіраваць і прэзыдэнтам, які будзе вылучаны ад партыі".
Дракахруст: "Якой будзе рэакцыя Захаду на расейскія думскія выбары? Рэакцыі і на ступень справядлівасьці і празрыстасьці гэтых выбараў і на фактычны вынік, на тое, што Расея такая, якая яна ёсьць?"
Рар: "Захад ужо даўно перастаў разумець Расею. Я мяркую, што Захад не праігнаруе гэтыя выбары, але паставіцца да іх зь вялікай асьцярожнасьцю, пачнуцца размовы пра вялікія фальсыфікацыі, што апазыцыянэраў кідаюць у турмы, што народу ня даюць выказаць тое, што ён хоча. Але мне здаецца, што такая крытыка адносна Расеі ўжо недарэчная.
У Расеі адбыўся буйны паварот у бок нацыянальнай дзяржавы, патрыятызму, антызаходніх настрояў. Ён адбыўся не раптоўна , а на працягу апошніх 8 гадоў і з гэтым нічога ня зробіш".
Дракахруст: "Якімі будуць адносіны Расеі пасьля 2 сьнежня зь яе бліжэйшымі суседзямі, у прыватнасьці, з Беларусьсю?"
Рар: "Я сыходжу з таго, што нічога кардынальна ня зьменіцца. Будзе працягвацца тое, што мы бачылі ў апошнія гады. Я ня думаю. што Расея будзе варожа ці агрэсіўна спрабаваць паглынуць сваё "блізкае замежжа". Мне здаецца, што імкненьне шэрагу краін на постсавецкай прасторы адысьці ад Расеі і ўступіць ў НАТО і ў Эўразьвяз (што ў выпадку Ўкраіны можа стаць рэальнасьцю), прывядзе да канфліктаў паміж, напрыклад, Масквой і Кіевам, і Масквой і Тбілісі. Але кардынальных зьменаў я не прадбачу".
Мікалай Злобін: “Манаполія – гэта рэцэпт правалаў”, 3.12.2007 А.Вайтовіч: “Курс Расеі ў дачыненьнях з Беларусьсю будзе працягнуты”, 3.12.2007 Дзяніс Мельянцоў: “Мяккае кіраваньне” дэмакратыяй", 3.12.2007 Барыс Нямцоў: “Пуцін стаў Лукашэнкам”, 2.12.2007 Экзыт-пол ВЦИОМ: прайшлі 4 партыі, 2.12.2007 Паводле экзыт-полу Фонду “Общественное мнение” ў Думу прайшлі 4 партыі, 2.12.2007 На выбарах у заканадаўчы сход Камчаткі “Единая Россия” набірае больш за 70%, 2.12.2007 66% расейцаў упэўненыя, што выбары ў Думу несвабодныя, 2.12.2007 Г.Каспараў: “Гэта выбары бяз выбару”, 2.12.2007 І.Рынкевіч: “Парлямэнцкая кампанія ў Расеі ўсё больш нагадвае “лукашызацыю” выбарчага працэсу і ў гэтай краіне”, 2.12.2007 Фотарэпартаж: Як галасавалі расейцы ў Менску?, 2.12.2007 Як галасавалася расейскім беларусам? , 2.12.2007 Расея: Генадзі Зюганаў ня верыць, што галасы падлічаць правільна, 2.12.2007 А.Кароль: “У Расеі будзе “калектыўны Пуцін”, 1.12.2007 Апытаньне: чым розьняцца і чым падобныя выбары ў Расеі і Беларусі? , 1.12.2007