Вячаслаў Кулік, Менск У Берасьці, Бабруйску і Барысаве дасьледуюць крымінальныя справы паводле фактаў вандалізму на габрэйскіх могілках. Разам, паводле зьвестак Зьвязу габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і абшчынаў Беларусі, сёлета пашкодзілі больш як трыццаць памятных знакаў і помнікаў габрэям. Што робіцца цяпер на месцах, каб спыніць гэты вандалізм?
Сёлета зімой у Берасьці запэцкалі чорнай фарбай мэмарыяльны знак на месцы Берасьцейскага гета. Пазьней вандалы разьбілі тут мармуровую аздобу й спалілі кветкі.
Сёньня мы атрымалі паведамленьне ад журналіста Яўгена Александровіча, што вінаватых знайшлі, справу перадаюць у суд:
“Гэтая інфармацыя ад начальніка сьледчага аддзелу Ленінскага райаддзелу Берасьця Зьмітра Шурына. Ён таксама паведаміў, што вядзецца сьледзтва яшчэ паводле некалькіх справаў. У прыватнасьці, памятныя знакі, асабліва ля былой сынагогі, былі восем разоў апаганеныя, запэцканыя і разбураныя”.
Барысаў: на могілках разьбілі шаснаццаць габрэйскіх помнікаў
У Барысаве сёлета крымінальную справу распачалі ў траўні — неўзабаве пасьля акту вандалізму. Тады на габрэйскіх могілках разьбілі шаснаццаць помнікаў.
Аднак, як кажа кіраўнік тутэйшай габрэйскай арганізацыі Міхал Перац, міліцыя пакуль зламысьнікаў не знайшла:
“Афіцыйны адказ — злачынцаў не ўстанавілі. І больш нічога. У нас такая гісторыя была ў 1998 годзе. Паўтарылася сёлета, а вынік той жа. З боку дзяржаўных структураў аніякай дапамогі не было”.
Бабруйск: “Малююць зоркі Давіда на шыбеніцы”
У Бабруйску цяпер гавораць ня толькі пра беспакаранасьць вандалаў. Нашыя суразмоўцы даводзяць, што выказваньні Аляксандара Лукашэнкі пра габрэяў, якія прагучалі 12 кастрычніка, правакуюць непрадказальныя паводзіны антысэмітаў.
Вось што кажа жыхар Бабруйску Алесь Чыгір:
“Гэта горад, у якім квітнее антысэмітызм. Размалёўваюцца сьцены сымболікай РНЕ. Малююць зоркі Давіда на шыбеніцы. Зьяўляюцца надпісы кшталту “Габрэі — прэч!”. А ўлада заплюшчвае на гэта вочы”.
Магілёўшчына: амаль зруйнаваныя габрэйскія пахаваньні ў Крычаве, Шклове, Быхаве, Чавусах
Цяпер на габрэйскіх могілках у Бабруйску — пятнаццаць апаганеных магілаў. А ўвогуле ў рэгіёне, як паведамляе магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў, сытуацыя яшчэ горшая.
Журналіст сьведчыць, што амаль зруйнаваныя габрэйскія пахаваньні ў былых мястэчках, а таксама ў Крычаве, Шклове, Быхаве, Чавусах.
“Актывісты габрэйскай грамады кажуць, што захаваць могілкі магчыма праз наданьне ім статусу помнікаў гістарычна-культурнай спадчыны. Да прыкладу, у Магілёве ёсьць унікальныя надмагільлі, якія зробленыя майстрамі зь Вільні, Беластоку ды Варшавы. Гэтае пытаньне, аднак, няпроста вырашыць. Істотнай праблемай ёсьць і пошук сродкаў”.
Варта таксама адзначыць, што Зьвяз габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і абшчынаў мае намер ушанаваць у Беларусі больш як пяцьдзясят месцаў гібелі габрэяў у Другую усясьветную вайну. Апошні час помнікі паставілі ў Гарадзеі і Слуцку на Меншчыне, а таксама ў Берасьці й Горадні.
Я павёў бы расейскіх журналістаў на занядбаныя й апаганеныя габрэйскія могілкі, 24.10.2007 “Брудны габрэй” — гэта быў любімы эпітэт гёбэльсаўскай прапаганды, 22.10.2007 Антысэмітызм — гэта перадусім індыкатар грамадзтва і яго кіраўнікоў, 19.10.2007