Юрась Бушлякоў, Прага Госьць “Начной Свабоды” – дырэктар гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа Ўладзімер Колас. Уладзімер Колас нарадзіўся ў Менску. Скончыў інстытут замежных моваў, а таксама Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў й рэжысэраў у Маскве. Жанаты. Мае дарослых сына і дачку. Пасьля службы ў войску працаваў кінарэжысэрам на кінастудыі “Беларусьфільм”. Адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю. З 1997 году ўлады пачалі чыніць перашкоды працы ліцэю. У 2003 годзе ліцэй быў зачынены. З таго часу дзейнасьць навучальнай установы адбываецца ў неафіцыйных умовах. У папярэдні навучальны год больш як 90 працэнтаў выпускнікоў ліцэю экстэрнам здалі экзамэны за курс сярэдняй школы на 8 і 9 балаў.
Бушлякоў: “На гэтым тыдні завяршылася летняя сэсія навучэнцаў Коласаўскага ліцэю. Павучыўшыся ў Польшчы (у Закапаным, Гданьску і Варшаве), ліцэісты вярнуліся дадому. Спадар Уладзімер, як вашыя вучні, ліцэісты ставяцца да таго, што трэба ўлетку вучыцца?”
Колас: “Я думаю, што вучыцца ў такіх умовах і ў такіх месцах хацелі б ня толькі нашыя ліцэісты. У прынцыпе, гэта даволі цяжка, але мы ўжо адаптаваліся да такіх варункаў, і паколькі мы ня маем магчымасьці пазаймацца ў нармальных клясах, выканаць лябараторныя работы па прыродазнаўчых дысцыплінах, таму ліцэісты ставяцца да гэтага нармальна. Акрамя таго, гэта ўнікальная магчымасьць пабыць усім разам, практычна 24 гадзіны ў суткі, якой мы ня маем, калі мы на радзіме”.
“Гэта не было рашэньне адміністрацыі – проста людзі не захацелі разыходзіцца...”
Бушлякоў: “У 2003 годзе на рашэньне Міністэрства адукацыі Коласаўскі ліцэй быў закрыты. Аднак адміністрацыя навучальнай установы пастанавіла тады не распускаць пэдагагічнага калектыву і наладзіць навучальны працэс, скажам так, безь дзяржаўнай падтрымкі. Мінуліся чатыры гады. Спадар Уладзімер, за гэты час ці не ўзьнікалі сумневы, што вы зрабілі тады правільна? Ці можна нармальна вучыцца ў напаўлегальных умовах?”
Колас: “Нармальна вучыцца, канечне, немагчыма, калі нармальнасьцю лічыць вось такое штодзённае стацыянарнае навучаньне ў афіцыйна зарэгістраванай навучальнай установе.
Тут крышку не зусім усё было сказана наконт прычын гэтага – гэта не было рашэньне адміністрацыі, якому падпарадкаваліся навучэнцы, настаўнікі і бацькі, а гэта было рашэньне перадусім бацькоў, навучэнцаў і настаўнікаў, якому падпарадкавалася адміністрацыя.
Проста людзі не захацелі разыходзіцца – спачатку на настаўніцкім сходзе было сказана, што папрацаваўшы ў ліцэі цяжка альбо немагчыма вяртацца ў школу, у тую атмасфэру, якая, на вялікі жаль, цяпер у пераважнай большасьці нашых школ.
Ну і бацькі таксама не захацелі кідаць ліцэй, таму было прынятае такое агульнае, калегіяльнае, абсалютна дабраахвотнае рашэньне. Сумневаў у правільнасьці яго не ўзьнікала і ня ўзьнікне, бо гэта было зроблена дзеля сапраўды патрэбных мэтаў. Гэтая неабходнасьць застаецца, і мы будзем гэта рабіць, пакуль мы ў стане гэта рабіць”.
“Нашыя выпускнікі паступаюць у ЭГУ па-за конкурсам”
Бушлякоў: “Ужо адбыліся тры выпускі ліцэістаў пасьля пераходу ліцэю ў новыя ўмовы, складанейшыя ўмовы? Куды ідуць вашыя выпускнікі?”
Колас: “У гэтым годзе скончылі ліцэй тыя, хто ўсе 4 гады правучыўся ў неафіцыйных варунках, але яшчэ зачапіў пэрыяд нашага камфортнага існаваньня ў сваім будынку – яны хадзілі на падрыхтоўчыя курсы і паступалі ў ліцэй, калі яго зьнішчалі...
Паступаюць і ў Беларусі – у нашыя дзяржаўныя навучальныя ўстановы, трэба аддаць ім належнае, на прэстыжныя факультэты, а таксама – Літва, Польшча... З ЭГУ ў нас падпісана пагадненьне аб супрацоўніцтве, і нашыя выпускнікі паступаюць па-за конкурсам. У гэтым годзе дае стыпэндыю польскае міністэрства адукацыі, так што пэрспэктывы вельмі добрыя ў тых, хто зьвязаў лёс зь ліцэем”.
“Бацькі бачаць, што дзеці мяняюцца ў станоўчы бок за гэтыя чатыры гады”
Бушлякоў: “Аддаючы вам на навучаньне дзяцей, ці не выказваюць бацькі боязі? Напрыклад, а як пасьля дзеці паступяць у беларускія інстытуты, унівэрсытэты? Як вы супакойваеце бацькоў?”
Колас: “Мы ніяк не супакойваем – хай бы нас хто супакоіў... Калі аддаюць, значыць, ведаюць, што дзецям будзе добра, і гэта сапраўды так. Мы адчуваем гэтую адказнасьць, і сапраўды дзецям добра.
Ёсьць пэўная аўра, вельмі добры ўзровень навучаньня, які забясьпечваецца настаўнікамі – гэта ўнікальны пэдагагічны калектыў, вельмі высокапрафэсійны і добрасумленныя людзі. І ёсьць вось гэты дух братэрства, сяброўства, ёсьць традыцыі, якія не дазваляюць стаць дрэннай асобай... Бываюць выключэньні, але ня так часта – асноўная тэндэнцыя вельмі станоўчая, і бацькі бачаць, што дзеці мяняюцца ў станоўчы бок за гэтыя чатыры гады, калі чалавек ператвараецца зь дзіцяці ў дарослага чалавека, у асобу – і фізычна, і маральна, і інтэлектуальна.
Вось яны ў вельмі станоўчай аўры знаходзяцца, і гэта галоўнае. Усе, хто зьвязаў лёс зь ліцэем у гэтыя гады, атрымліваюць добрую пэрспэктыву, грунтоўны падмурак, і атрымліваюць добрую адукацыю – а што яшчэ трэба для бацькоў?”