Іна Студзінская, Менск Сёньня ў Беларусі стартавала мэдыя-кампанія “Журналісты – за гістарычную спадчыну”. Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) зладзіла круглы стол, у якім бралі ўдзел гісторыкі, мастацтвазнаўцы, архітэктары, краязнаўцы з Горадні і Менску, а таксама прадстаўнікі Міністэрства культуры, грамадзкасьці, журналісты.
Грамадзкасьць і журналісты павінны адыграць важную ролю ў захаваньні і абароне гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі – заяўлена падчас сёньняшняга паседжаньня “круглага стала” ў Беларускай асацыяцыі журналістаў. Створаны аргкамітэт мэдыя-кампаніі, старшынёй якога стала Яніна Мельнікава, журналістка “Газеты Слонімскай”:
“Нам падаецца, што замкі, палацы, сядзібы, найпрыгажэйшыя мясьціны ў нашай краіне павінны атрымаць дапамогу з боку грамадзтва, каб мы не страцілі нашай гісторыі, нашых каранёў”.
Адной з галоўных праблем удзельнікі “круглага стала” назвалі адсутнасьць кантакту з чыноўнікамі, якія часьцяком вырашаюць лёс архітэктурных помнікаў, ня ведаючы ні гісторыі, ні рэальнай каштоўнасьці, ні заканадаўства. Яскравы прыклад – Горадня, дзе пад выглядам рэканструкцыі адбываецца руйнаваньне гістарычнага цэнтру гораду. Гісторык Андрэй Вашкевіч паказаў здымкі разбурэньня Горадні і расказаў:
“Усяго 900 будынкаў у гістарычным цэнтры Горадні (у Празе, да прыкладу, 30 тысяч у гістарычным цэнтры). Я назаву толькі вуліцы, дзе былі зьнішчаныя пад выглядам рэканструкцыі будынкі: Вялікая Траецкая, Маркса, Віленская, 1 Мая, Горкага, Акадэмічная, Чырвонаармейская, Урыцкага, Віленскі завулак. Цалкам зьніклі забудовы на Старазамкавай і Заводзкай. Былі зьнішчаныя два кварталы: Залатая Горка і забудова вуліцы Парахавой. Усе нашы спробы неяк абараніць гэтыя будынкі абсалютна не працавалі”.
Загадчыца сэктару аховы помнікаў Упраўленьня аховы гістарычна-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Натальля Хвір не пагадзілася з тэзаю пра татальную неадукаванасьць чынавенства. На яе думку, недарэчныя сытуацыі можна патлумачыць некампэтэнтнасьцю асобных супрацоўнікаў.
На пытаньне, ці былі пакараныя парушальнікі, вінаватыя ў разбурэньні помнікаў, Натальля Хвір адказала: гэта, маўляў, не ў кампэтэнцыі Мінкульту. Але прыклад адміністрацыйнага пакараньня прывяла:
“Літаральна на мінулым тыдні быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні, і ў Пінску пры правядзеньні археалягічных работ былі аштрафаваныя чыноўнікі, зроблена прадпісаньне, і працы спыненыя”.
Паводле артыкулу 19.3 Адміністрацыйнага кодэксу, за парушэньне заканадаўства аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны прадугледжаныя штрафы ад 20 да 500 базавых велічыняў. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі мае 5 тэчак ліставаньня з чыноўнікамі па 32-х аб’ектах Менску.
Доктар гістарычных навук з Горадні Алесь Краўцэвіч дадае:
“Мы паслалі ў Генэральную пракуратуру ліст з ілюстрацыямі разбурэньня. Прыйшоў адказ, што наш ліст перасланы ў Міністэрства культуры. Мінкульт даў прадпісаньне, і справа на гэтым скончылася. То бок няма ніводнага выпадку, за ўсю гісторыю, каб была хаця б заява ў суд пададзеная”.
Дэкан архітэктурнага факультэту Нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту прафэсар архітэктуры Армэн Сардараў падкрэсьліў, што вельмі важнае пытаньне – як рэстаўраваць, як захаваць аўтэнтычнасьць:
“Мы павінны несьці адказнасьць за тое, што зроблена ў Траецкім прадмесьці, Верхнім горадзе, ля ратушы. А ці ж гэта сапраўдныя помнікі, а ня нейкія “пацёмкінскія збудаваньні”? Трэба мець нейкую адказнасьць і за навабуды, якія заўсёды прыемныя ўладзе. А ўсё ж сапраўднасьць помніка – ці не галоўнае тут?”
На думку Алеся Краўцэвіча, мэдыя-кампанія “Журналісты – за гістарычную спадчыну” будзе мець плён:
“Чыноўнікі, улады страцілі ілюзію беспакаранасьці. Чаму яны так дзейнічаюць? Па-першае, з прычыны сваёй нізкай культуры, па-другое, ад адчуваньня беспакаранасьці. Масавая акцыя, якую правялі журналісты – інфармаваньне грамадзкасьці – дала плён: яны пачынаюць задумвацца... Некаторыя рэчы тармозяць, некаторыя рэчы адмаўляюцца тармазіць. Але яны зразумелі, што журналісты – гэта сіла. Улады таксама баяцца галоснасьці. Яны ведаюць, што калі-небудзь прыйдзе канец беззаконьню і за ўсё прыйдзецца адказваць. І журналісты ствараюць падставы для таго, каб потым іх прыцягнуць да адказнасьці”.
У межах мэдыя-кампаніі “Журналісты – за гістарычную спадчыну” працуе інтэрнэт-сайт http://spadchyna.ximik.info
У Горадні затрыманыя Ф.Вячорка і С.Сьвідзерскі , 9.06.2007 “Горад сьвятога Губэрта” – пра гарадзенскую рэканструкцыю , 03.08.2007 У Горадні зруйнавалі флігель палацу каралеўскага адміністратара, 01.08.2007 За рэканструкцыяй у Горадні наглядае менскі археоляг, 31.07.2007 Горадня: устаноўчы сход прагаласаваў за мясцовы рэфэрэндум, 26.07.2007 У Горадні зьявіліся графіці з крытыкай рэканструкцыі, 18.07.2007 Англамоўны сайт абаронцаў гарадзенскай архітэктуры, 17.07.2007 Горадня: выстаўлены на аўкцыён помнік архітэктуры, 16.07.2007 У цэнтры Горадні не спыняецца рэканструкцыя і пратэсты супраць яе , 12.07.2007 Горадня: Партрэты кіраўнікоў гораду выкарысталі ў флэш-мобе, 10.07.2007 На Франака Вячорку заведзеная адміністрацыйная справа, 10.07.2007 Горадня: затрыманых удзельнікаў флэш-мобу выпусьцілі з пастарунку, 03.07.2007 • Горадня: пратэст супраць разбурэньняў скончыўся затрыманьнямі, 03.07.2007 Каму выгадна руйнаваньне Горадні?, 22.06.2007 Горадня: гісторыкі прапануюць не руйнаваць, а адбудоўваць, 21.06.2007 Пікетаваць у Горадні ў найбліжэйшыя выходныя не дазволілі, 20.06.2007 Горадня: памятны знак на месцы зруйнаванага дому прастаяў некалькі гадзінаў, 15.06.2007 У Горадні прайшлі мастацкія акцыі ў абарону старога гораду, 11.06.2007 Удзельнікаў акцыі "Абаронім Горадню разам" затрымалі да яе пачатку, 04.06.2007 Зварот супраць разбурэньня старой Горадні падпісалі 789 чалавек, 29.05.2007 Горадня: як спыніць разбурэньні ў гістарычнай забудове?, 27.05.2007 У Горадні разбураць камяніцу ХІХ стагодзьдзя, 25.05.2007