Абедзьве палаты Кангрэсу ЗША ухвалілі законапраект, які дазваляе захаваць працу ўраду

Сmпікер Палаты прадстаўнікоў рэспубліканец Майк Джонсан адказвае на пытанmні журналістаў

Гэта адбылося ўсяго за некалькі гадзін да паўночы, калі афіцыйна сканчаецца тэрмін бягучага фінансаваньня ўраду.

Цяпер дакумэнт павінен ухваліць прэзыдэнт Джо Байдэн. Раней ён заявіў, што падтрымлівае законапраект і падпіша яго.

Законапраект будзе фінансаваць урад да канца сакавіка і выдзеліць 100 мільярдаў даляраў на дапамогу пры стыхійных бедствах, а таксама 10 мільярдаў даляраў на падтрымку фэрмэраў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Насуперак патрабаваньням абранага прэзыдэнта Дональда Трампа, законапраект не падвысіць ліміт фэдэральнага доўгу.

  • У ЗША фінансавы год доўжыцца з 1 кастрычніка да 30 верасьня. Ва ўмовах, калі бюджэт на бягучы фінансавы год не прыняты Кангрэсам і не падпісаны прэзыдэнтам, фінансаваньне фэдэральных установаў звычайна ажыцьцяўляецца на падставе рэзалюцый па часовым падаўжэньні асыгнаваньняў на ўзроўні папярэдняга фінансавага году.
  • Самае працяглае прыпыненьне працы ўраду ЗША ў гісторыі доўжылася 34 дні, са сьнежня 2018 па студзень 2019, калі тагачасны прэзыдэнт Трамп адмовіўся падпісваць любы законапраект аб асыгнаваньнях, які не ўключаў некалькі мільярдаў даляраў на сьцяну ўздоўж мяжы ЗША з Мэксікай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кангрэсе ЗША адхілілі законапраект аб часовым фінансаваньні ўраду, краіне пагражае «шатдаўн»