У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі, што 12 сьнежня на аэрадроме «Астаф’ева» ў Маскоўскай вобласьці ў выніку выбуху пацярпеў транспартны самалёт Ан-72, які належаў Вайскова-марскому флёту Расеі.
У вайсковай выведцы Ўкраіны сьцьвярджаюць, што «здэтанавала асноўная сілавая ўстаноўка».
«Прыблізы кошт выведзенага са строю самалёта складае каля 4,5 мільёна даляраў», — адзначаецца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі прызналі зьнішчэньне Ўкраінай у пачатку году самалёта далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня А-50УСёлета 23 лютага над Чорным морам ў часе супольнай апэрацыі Галоўнага ўпраўленьня выведкі і паветраных сіл Украіны зьбілі расейскі самалёт-выведнік A-50. Расея прызнала гэты факт толькі праз паўгода.
14 студзеня 2024 году Паветраныя сілы Ўкраіны зьбілі над Азоўскім морам яшчэ адзін самалёт A-50, а другі — Іл-22 — атрымаў пашкоджаньні.
4 студзеня ў Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны заявілі, што на вайсковым аэрадроме «Шагол» у Чалябінску згарэў тактычны бамбавік С-34.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўкраінскай выведцы паведамілі аб падпале расейскага бамбавіка Су-34 на вайсковым аэрадроме ў Чалябінску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выведцы Вялікай Брытаніі падлічылі, колькі баявых самалётаў страціла Расея ва Ўкраіне