23 сьнежня суд Цэнтральнага раёна Гомля будзе разглядаць адміністрацыйную справу супраць экс-выкладчыцы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта транспарту Валерыі Дзяцук.
Як піша «Вясна», Валерыі Дзяцук будуць судзіць па артыкуле аб парушэнні дэкрэта Лукашэнкі № 7 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе».
Яе сына Сяргея Дзяцука пакаралі на 3 гады калёніі па артыкуле аб гвалце або пагрозе гвалтам у дачыненьні да міліцыянта (артыкул 364 КК) У сакавіку 2021 года сілавікі прыйшлі да сям’і Дзяцук з ператрусам і затрымалі з унівэрсытэта.
Сяргей Дзяцук павінен быў у сакавіку гэтага году вызваліцца з ПК-14 у Навасадах Менскай вобласці, але ў ліпені суд Барысаўскага раёна пакараў яго да яшчэ аднаго года зьняволеньня па артыкуле аб непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі (артыкул 411 КК).