Эўрапейская служба вонкавых сувязяў (EEAS) запатрабавала вызваленьня Мікалая Хіло, піша Politico.
«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць яго, — заявіла Аніта Гіпэр, прадстаўніца ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі. — Мы падымалі гэтае пытаньне падчас усіх кантактаў зь Беларусьсю».
Гэта першая інфармацыя аб тым, што Хіло зьяўляецца супрацоўнікам дыпляматычнай місіі ЭЗ.
Дэпутат Эўрапарлямэнту ад Літвы Пятрас Аўштравічус з цэнтрысцкай групы Renew заявіў, што ЭЗ павінен быць гатовым да рашучых дзеяньняў. Ён дапускае, што ў выпадку прысуду Хіло Эўразьвяз можа выслаць беларускіх дыпляматаў. На думку палітыка, рэжым Лукашэнкі правярае рэакцыю Брусэлю на суд, які ёсьць чыстай правакацыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі ў Беларусі пяць сьвятароў, яшчэ 11 сёлета судзілі ў адміністрацыйных справахМікалая Хіло затрымалі 24 красавіка 2024 году і спачатку трымалі ў ІЧУ на Акрэсьціна. Цяпер ён у СІЗА №1. Прапаведніка эвангелісцкай царквы «Дабравестка» абвінавачваюць паводле двух артыкулах — 130 г. 1 («Распальваньне варожасьці») і 361 г. 3 («Заклікі да санкцый»).
Хіло пагражае турэмны тэрмін ад 4 да 12 гадоў.
Справу пачнуць разглядаць 23 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе. Працэс будзе весьці судзьдзя Алена Ананіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Топчуць крыжыкі, абразкі, зьбіваюць за рэлігійныя тату». Прадстаўніца «Хрысьціянскай візіі» пра зьдзекі зь вернікаў за кратамі