Разглядаецца таксама магчымасьць забароны гэтых прыладаў, паведамляе выданьне The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы.
Паводле суразмоўцаў WSJ, продаж роўтэраў TP-Link у ЗША могуць забараніць ужо ў наступным годзе. Новая адміністрацыя прэзыдэнта Дональда Трампа ўжо пазначыла агрэсіўны падыход да Кітаю, адзначае WSJ.
TP-Link займае прыкладна 65% рынку роўтэраў для дому і малога бізнэсу ў ЗША.
Паводле апублікаванага ў кастрычніку аналізу Microsoft, кітайская хакерская арганізацыя падтрымлівае шырокую сетку скампрамэтаваных прыладаў, якая ў асноўным складаецца з тысячаў роўтэраў TP-Link. Гэтая сетка выкарыстоўвалася для правядзення кібэратакаў.
Па словах суразмоўцаў выдання, кліентам рэгулярна пастаўляюцца роўтэры TP-Link з уразьлівасцямі бяспекі, якія кампанія часта не выпраўляе.
Прадстаўнік пасольства КНР у Вашынгтоне Лю Пэн’юй заявіў, што ЗША, прыкрываючыся нацыянальнай бясьпекай, «душаць кітайскія кампаніі». Ён дадаў, што Пэкін будзе «рашуча абараняць» законныя правы і інтарэсы кітайскіх фірмаў.
Калі ЗША забароняць роўтэры TP-Link, гэта будзе самая суровая мера Вашынгтону супраць кітайскай кампаніі пасьля санкцыяў супраць Huawei.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітайскія камэры відэаназіраньня распаўсюджваюцца ў Цэнтральнай Эўропе, нягледзячы на праблемы бясьпекі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія адмовілася ад абсталяваньня кітайскай кампаніі Huawei для сетак 5G.